Logo Polskiego Radia
Print

Паўночны паток 2 стаў прычынай забруджаньня навакольнага асяродзьдзя

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.06.2018 14:51
Мора выкідвае на пляж ружова-фіялетавыя камякі тлушчу, якія могуць быць таксычнымі.
Foto: gazprom.com

Будаўніцтва трубаправоду Паўночны паток 2 стала прычынай сур’ёзнага забруджаньня нямецкага ўзьбярэжжа Балтыйскага мора – піша інтэрнэт-сайт Energetyka24.com. У ваду і на пляж трапіла таксычная змазка. Нямецкія ўлады перасьцерагаюць, каб не дакранацца да субстанцыі, адкрылі адмысловую тэлефонную лінію, па якой можна атрымаць больш інфармацыі.

Пад канец траўня жыхары пачалі рэгулярна паведамляць пра ружова-фіялетавыя камякі тлушчу, велічынёй нават з тэнісны мячык, якія мора выкідвала на бераг. Гэтую ж субстанцыю маракі заўважылі на паверхні мора і на дне. Міністэрства навакольнага асяродзьдзя паведаміла, што крыніцай забруджаньня можа быць будаўніцтва Nord Stream 2. 29 траўня будаўнічая кампанія, якая пракладвае трубу, прызнала, што забруджаньне паявілася з-за будаўнічых работ і абяцала прафінансаваць кошты нэўтралізацыі таксычнай субстанцыі. Нямецкая экалягічная арганізацыя NABU паведаміла, што некаторыя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў змазцы, могуць быць таксычнымі для людзей і жывёлы. Яны могуць ня толькі выклікаць запаленьне вачэй і скуры, але таксама стаць прычынай гарманальных расстройстваў. Эколягі зьвяртаюць увагу на тое, што дзейнасьць па ачыстцы пляжу і вады малаэфэктыўная. Праўда, на пляж дастаўленая цяжкая тэхніка для ачысткі пяску, але застаюцца малыя зярняткі памерам з фасолю, якія могуць пагражаць марской фаўне і птушкам.

Невядома, на колькі вялікая тэрыторыя балтыйскіх пляжаў і вады была забруджаная, ці забруджаньне закранае таксама іншыя дзяржавы, у тым ліку Польшчу.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт