Logo Polskiego Radia
Print

Эрдаган перамог упэўнена й чарговы раз

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.06.2018 13:17
  • Турцыя.mp3
Рэджэп Таіп Эрдаган кіруе Турцыяй вось ужо 15 гадоў – спачатку ён займаў пасаду прэм’ер-міністра, а пазьней – прэзыдэнта.
На вуліцах Стамбула прыхільнікі Эрдагана сьвяткуюць перамогу На вуліцах Стамбула прыхільнікі Эрдагана сьвяткуюць перамогу PAP/EPA/SEDAT SUNA

Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган атрымаў у нядзелю двайную ўпэўненую перамогу. Па-першае, ужо ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў ён абышоў усіх сапернікаў. Па-другое, на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў той жа дзень, лідарам выбарчай гонкі стала яго Партыя справядлівасьці й разьвіцьця.
Паводле выбарчай камісіі, Рэджэп Таіп Эрдаган атрымаў 52,5% падтрымкі выбаршчыкаў. У сваю чаргу на парлямэнцкіх выбарах перамагае кіруючая Партыя справядлівасьці й разьвіцьця, якая набірае 42,4%. Нацыяналістычная Партыя нацыянальнага руху набірае 11,1%.
Такім чынам, кааліцыя Народны альянс атрымлівае 342 з 600 месцаў у парлямэнце. Эрдаган стане першым турэцкім лідарам пасьля пераходу на прэзыдэнцкую сыстэму, якая канчаткова ўсталюецца пасьля гэтых выбараў.
Лідарамі гонкі падчас датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў былі Эрдаган (ад кіруючай Партыі справядлівасьці й разьвіцьця) і Мухарэм Інджэ (ад асноўнай апазыцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі). У выбарах удзельнічалі таксама іншыя кандыдаты. Асноўны сапернік Эрдагана Інджэ набраў 30,7%. Дарэчы, апазыцыйны палітык сёньня заявіў, што прызнае перамогу Эрдагана, хоць раней апазыцыя сумнявалася ў празрыстасьці выбарчага працэсу.
Тут варта нагадаць, што Рэджэп Таіп Эрдаган кіруе Турцыяй вось ужо 15 гадоў – спачатку ён займаў пасаду прэм’ер-міністра, а пазьней – прэзыдэнта.
Дарэчы, парлямэнцкія выбары ў Турцыі таксама мелі датэрміновы характар.
Раней чарговыя выбары прэзыдэнта й дэпутатаў парлямэнту Турцыі былі заплянаваныя на 3 лістапада 2019 году. Пасьля гэтага павінны былі ўступіць у сілу палажэньні аб прэзыдэнцкай сыстэме праўленьня, прынятыя на рэфэрэндуме ў красавіку 2017 году. Датэрміновыя выбары правесьці раней вырашылі палітыкі кіруючай кааліцыі, матываваўшы гэта неабходнасьцю хутчэйшага пераходу да прэзыдэнцкай сыстэмы. Эрдаган прыняў гэтую прапанову, а адпаведную пастанову легалізаваў турэцкі парлямэнт.
Рэальнай прычынай для прызначэньня датэрміновых прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў экспэрты лічаць пагаршэньне эканамічнага становішча краіны. У сувязі з гэтым зьявіліся апасеньні, што ў Эрдагана ўпадзе рэйтынг да 2019 года, калі плянавалася правесьці выбары паводле звычайнага палітычнага графіку.
Яўка падчас выбараў склала амаль 88%.
Карэспандэнт Польскага радыё ў Стамбуле запісаў выказваньні туркаў, якія выйшлі на вуліцы сьвяткаваць перамогу Эрдагана.
Мужчына: Ён для нас як кароль, ён – наш бацька, ён – найлепшы. Усё, што ён скажа, мы выканаем.
Жанчына: Я шчасьлівая, што мой прэзыдэнт зноў выйграў, мы дасягнулі сваю мэту. У нас – сьветлае будучае.
Іншы мужчына: Цяпер – час на цяжкую працу прэзыдэнта й парлямэнту, мы павінны спыніць спрэчкі й сканцэнтраваць сваю ўвагу на будучыні дзяржавы.
Дарэчы, фаварытам, прычым бясспрэчным, прэзыдэнцкай гонкі лічыўся менавіта Эрдаган, які энэргічна правёў сваю выбарчую кампанію, пабудаваўшы яе на эканамічных посьпехах, якія краіна дасягнула з 2002 года, калі да ўлады прыйшла яго партыя.
У сваю чаргу Мухарэм Інджэ, раней малавядомы дэпутат парлямэнта ад апазыцыі, таксама правёў пасьпяховую кампанію. Ён здолеў аб'яднаць вакол сябе праціўнікаў турэцкага лідара й дасягнуў рэйтынгу каля 30%, які зьяўляецца максымальным для яго партыі за апошнія 40 гадоў.
Рэджэпа Таіпа Эрдагана павіншавалі многія лідары, у прыватнасьці, Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг.
вс

Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган атрымаў у нядзелю двайную ўпэўненую перамогу. Па-першае, ужо ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў ён абышоў усіх сапернікаў. Па-другое, на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў той жа дзень, лідарам выбарчай гонкі стала яго Партыя справядлівасьці й разьвіцьця.

Паводле выбарчай камісіі, Рэджэп Таіп Эрдаган атрымаў 52,5% падтрымкі выбаршчыкаў. У сваю чаргу на парлямэнцкіх выбарах перамагае кіруючая Партыя справядлівасьці й разьвіцьця, якая набірае 42,4%. Нацыяналістычная Партыя нацыянальнага руху набірае 11,1%.

Такім чынам, кааліцыя Народны альянс атрымлівае 342 з 600 месцаў у парлямэнце. Эрдаган стане першым турэцкім лідарам пасьля пераходу на прэзыдэнцкую сыстэму, якая канчаткова ўсталюецца пасьля гэтых выбараў.

Лідарамі гонкі падчас датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў былі Эрдаган (ад кіруючай Партыі справядлівасьці й разьвіцьця) і Мухарэм Інджэ (ад асноўнай апазыцыйнай Народна-рэспубліканскай партыі). У выбарах удзельнічалі таксама іншыя кандыдаты. Асноўны сапернік Эрдагана Інджэ набраў 30,7%.

Дарэчы, апазыцыйны палітык сёньня заявіў, што прызнае перамогу Эрдагана, хоць раней апазыцыя сумнявалася ў празрыстасьці выбарчага працэсу.

Тут варта нагадаць, што Рэджэп Таіп Эрдаган кіруе Турцыяй вось ужо 15 гадоў – спачатку ён займаў пасаду прэм’ер-міністра, а пазьней – прэзыдэнта.

Дарэчы, парлямэнцкія выбары ў Турцыі таксама мелі датэрміновы характар.
Раней чарговыя выбары прэзыдэнта й дэпутатаў парлямэнту Турцыі былі заплянаваныя на 3 лістапада 2019 году. Пасьля гэтага павінны былі ўступіць у сілу палажэньні аб прэзыдэнцкай сыстэме праўленьня, прынятыя на рэфэрэндуме ў красавіку 2017 году.

Датэрміновыя выбары правесьці раней вырашылі палітыкі кіруючай кааліцыі, матываваўшы гэта неабходнасьцю хутчэйшага пераходу да прэзыдэнцкай сыстэмы. Эрдаган прыняў гэтую прапанову, а адпаведную пастанову легалізаваў турэцкі парлямэнт.

Рэальнай прычынай для прызначэньня датэрміновых прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў экспэрты лічаць пагаршэньне эканамічнага становішча краіны. У сувязі з гэтым зьявіліся апасеньні, што ў Эрдагана ўпадзе рэйтынг да 2019 года, калі плянавалася правесьці выбары паводле звычайнага палітычнага графіку.

Яўка падчас выбараў склала амаль 88%.

Карэспандэнт Польскага радыё ў Стамбуле запісаў выказваньні туркаў, якія выйшлі на вуліцы сьвяткаваць перамогу Эрдагана.

Мужчына: Ён для нас як кароль, ён – наш бацька, ён – найлепшы. Усё, што ён скажа, мы выканаем.

Жанчына: Я шчасьлівая, што мой прэзыдэнт зноў выйграў, мы дасягнулі сваю мэту. У нас – сьветлае будучае.

Іншы мужчына: Цяпер – час на цяжкую працу прэзыдэнта й парлямэнту, мы павінны спыніць спрэчкі й сканцэнтраваць сваю ўвагу на будучыні дзяржавы.

Дарэчы, фаварытам, прычым бясспрэчным, прэзыдэнцкай гонкі лічыўся менавіта Эрдаган, які энэргічна правёў сваю выбарчую кампанію, пабудаваўшы яе на эканамічных посьпехах, якія краіна дасягнула з 2002 года, калі да ўлады прыйшла яго партыя.

У сваю чаргу Мухарэм Інджэ, раней малавядомы дэпутат парлямэнта ад апазыцыі, таксама правёў пасьпяховую кампанію. Ён здолеў аб'яднаць вакол сябе праціўнікаў турэцкага лідара й дасягнуў рэйтынгу каля 30%, які зьяўляецца максымальным для яго партыі за апошнія 40 гадоў.

Рэджэпа Таіпа Эрдагана павіншавалі многія лідары, у прыватнасьці, Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт