Logo Polskiego Radia
Print

Футбол пачаў сэксуальную рэвалюцыю ў Расеі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.07.2018 15:55
  • Футбол пачаў.mp3
Прыезд тысяч замежных заўзятараў, па меркаваньні расейскіх журналістаў, прывёў да сэксуальнай рэвалюцыі.
Foto:FELIPE TRUEBA Dostawca: PAP/EPA.

Футбольны «мундыяль», што праходзіць у Расеі, спрычыніўся да вострай палемікі ў расейскім грамадзтве на тэму сэксу.

У апошнія гады савецкай улады і пазьней, на пачатку 1990-ых, велізарным посьпехам лічыўся шлюб з замежнікам ды выезд за мяжу. Потым гэты трэнд зьнік, а ў апошнія гады наадварот, асабліва ў Расеі, назіраецца ўздым патрыятызму ды ўсхваленьне ўсяго, што расейскае.

Аднак зусім нечакана «ўдар па патрыятызму» нанёс футбол, дакладней паводзіны расейскіх жанчын падчас Чэмпіянату сьвету па футболе, які па словах расейскага публіцыста Аляксандра Няўзорава, ператварыўся ў «чэмпіянат па хуткаму сьцягваньню трусоў».

Пачалася палеміка. Для адных, гэта праява сэксуальнай рэвалюцыі ў Расеі, таго, што расейскія жанчыны любяць сэкс, жарсьць. Чэмпіянат абудзіў эмоцыі, якія раней абмяжоўвалі расейскія «хамскія ды патрыярхальныя мужчыны». Для іншых, гэтая адкрытасьць расеек да замежнікаў стала праявай «выхаду за рамкі дазволенага». Так дэпутатка Дзярждумы Тацяна Плятнёва заклікала расеек не займацца сэксам з замежнікамі, бо будуць нэгатыўныя наступствы, як у савецкія часы.

Сытуацыю спрабаваў залагодзіць Крэмль, заявіўшы, што расейскія жанчыны самі вырашаць, зь кім утрымліваць інтымныя адносіны. Аднак расейскае грамадзтва не супакоілася, асабліва працягваюць абурацца мужчыны. Гучаць прамыя абразы ў бок жанчын. Так журналіст Бяседзін з «Маскоўскага камсамольца» назваў паводзіны расеек «сорамам для краіны», іх саміх абазваў «пакаленьнем распусьніц». Блёгер Горны з «Эха Масквы» заявіў, што расейкі ўвязьлі ў грахах ды распусьце.

Ці апраўдана гэтае абурэньне расейцаў, ці, наадварот, гэта зайздрасьць ды праявы комплексаў расейскіх мужчын? Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт