Logo Polskiego Radia
Print

Неўзабаве кожны польскі школьнік зможа ў школе паабедаць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.07.2018 15:44
Урад Польшчы падрыхтаваў праграму «Школьная сталоўка».
pixabay.com/Public Domain CC0

Праз тры гады, зь верасьня 2021 году ўсе вучні пачатковых школ у Польшчы павінны мець магчымасьць зьесьці ў школе гарачы абед – паведамляе «Rzeczpospolita». Урад краіны падрыхтаваў праграму «Школьная сталоўка», якая прадугледжвае такія зьмены. Галоўная задача – клопат пра здароўе малых дзяцей, паколькі цяпер далёка ня кожны школьнік можа паабедаць у школе. Па словах прэс-сакратара Міністэрства нацыянальнай адукацыі Анны Астроўскай, праграма акажа істотны ўплыў на паляпшэньне здароўя вучняў. Спажываньне гарачых страў у школе будзе дабравольным і часткова платным.

Памяняецца таксама даўжыня перапынкаў паміж урокамі. Кароткі перапынак павінен працягвацца як мінімум 10 хвілін, а доўгі – 40 хв.

Плянаваныя зьмены добрыя для дзяцей, аднак яны выклікаюць жах у прадстаўнікоў муніцыпальных органаў. Праблема ня толькі ў грашах, але таксама ў адсутнасьці адпаведных памяшканьняў. Рэформа адукацыя падоўжыла працягласьць навучаньня ў базавай школе з шасьці да васьмі гадоў, адпаведна патрэба больш клясаў, у некаторых школах дзеці вучацца на калідорах, а цяпер трэба знайсьці яшчэ месца на сталоўку. Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, сталоўкі ёсьць у 66% школ.

Міністэрства адукацыя адмаўляецца паведамляць, колькі будзе каштаваць праграма. На пэўна нямала. Збудаваньне кухні – гэта выдатак каля 100 тыс. злотых, утрыманьне каштуе 300 тыс. у год. Але для выбаршчыкаў пытаньне здароўя іх дзяцей вельмі важнае, таму перад выбарамі палітыкі ўводзяць новыя сацыяльныя праграмы.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт