Вучням белліцэяў сталі вядомыя адзнакі выпускных іспытаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
06.07.2018 15:52
-
Экзамен на атэстат сталасьці ў белліцэях.mp3
Вынікі камэнтуюць дырэктары двух белліцэяў у Польшчы.
Другі агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім.radyjo.net
У Польшчы абвесьцілі вынікі экзаменаў на атэстат сталасьці. Яшчэ ў траўні выпускнікі сярэдніх школаў пісалі тэсты ды адказвалі на вусныя пытаньні, між іншымі, па матэматыцы, польскай ды замежнай мовах і таксама па выбраных прадметах. У дзьвюх школах у краіне вучні здавалі таксама экзамен па беларускай мове як другой роднай.
Пра вынікі іспытаў ды далейшы шлях вучняў Міхась Сьцепанюк гутарыць з дырэктарамі белліцэяў у Бельску-Падляскім ды Гайнаўцы. Як адзначае дырэктар ІІ агульнаадукацыйнага ліцэя зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску Андрэй Сьцепанюк адзначае, што кожны год школа імкнецца палепшыць вынікі моладзі.
Высокія вынікі на выпускных экзаменах уплываюць на колькасьць ахвотных паступіць у тую ці іншую сярэднюю школу. Вынікі набораў у ліцэі ў Польшчы будуць абвешчаныя ў палове ліпеня.
Слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл