Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі раскручваецца «справа лекараў»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.07.2018 15:33
Сьледзтва можа часткова паралізаваць беларускую мэдыцыну.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

КДБ Беларусі арыштаваў дзясяткі лекараў ды чыноўнікаў па абвінавачаньні ў карупцыі. Незалежныя экспэрты кажуць, што карупцыя ўпісана ў створаную ў Беларусі сыстэму кіраваньня.

Напрыканцы чэрвеня па Беларусі пракацілася хваля затрыманьняў супрацоўнікаў сфэры аховы здароўя. Кіраўніцтва КДБ абвясьціла, што камітэт выкрыў маштабную карупцыю ў беларускай мэдыцыне, затрымана некалькі дзясяткаў чалавек. У тым ліку – дырэктар Цэнтра экспэртыз і выпрабаваньняў у ахове здароўя, дырэктар прадпрыемства «Белмэдтэхніка», начальнік Галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама, начальнік ваенна-мэдыцынскага ўпраўленьня Міністэрства абароны, намесьнік міністра аховы здароўя, галоўны ўрач Менскай абласной бальніцы, дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалёгіі і артапэдыі, галоўны ўрач 9-й бальніцы, галоўны лекар 1-й гарадзкой клінічнай бальніцы ў Менску, кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра мэдыцынскай рэабілітацыі. Сьпіс ня поўны, бо сілавыя структуры не сьпяшаюцца абнародаваць усю інфармацыю.

Беларускія СМІ паведамляюць, што ў шпіталях пануе прыгнечаная атмасфэра. Кожны мэдык разглядае сябе як патэнцыйнага фігуранта крымінальнай справы. Людзі баяцца нешта рабіць. Спэцыялісты папярэджваюць, што сёлетнія арышты могуць прывесьці да таго, што ў Беларусі могуць пачацца перабоі з пастаўкамі неабходных лекаў ды іншых мэдычных матэрыялаў, па прычыне таго, што спыняцца закупкі праз «тэндэры».

Паўсталую сытуацыю ў беларускай мэдыцыне нашай рэдакцыі пракамэнтаваў лекар-рэаніматоляг, намесьнік старшыні Партыі БНФ Зьміцер Салошкін, які выступіў з заклікам да ўладаў перагледзець сыстэму кіраваньня ў беларускай мэдыцыне.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт