Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі адбыўся кадравы землятрус

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.08.2018 21:15
  • Лукашэнка зьмяніў.mp3
Аляксандар Лукашэнка зьмяніў кіроўны склад беларускага ўраду.
Foto: translacja na youtube.com

Беларуская сыстэма пахіснулася. Такая агучаная прычына зьменаў ва ўрадзе, якія адбыліся пры канцы мінулага тыдня ў Менску.

Аляксандар Лукашэнка зьмяніў кіроўны склад беларускага ўраду. Новым прэм’ерам стаў Сяргей Румас, з Банку разьвіцьця. Зьмяніліся таксама намесьнікі прэм’ера. Так першым намесьнікам прэм’ер-міністра прызначаны Аляксандр Турчын, які дагэтуль кіраваў Апаратам Савета Міністраў. Намесьнікам прэм’ер-міністра прызначаны Ігар Ляшэнка, які ўзначальваў канцэрн «Белнафтахім».

Намесьнікам прэм’ер-міністра таксама прызначаны Уладзімір Кухараў. Ва ўрад ён прыйшоў з пасады намесьніка старшыні КДК і будзе курыраваць пытаньні будаўніцтва, ЖКГ, транспарту. Яшчэ адным намесьнікам прэм’ера прызначаны Ігар Петрышэнка, амбасадар Беларусі ў Расеі. Ён зоймецца сацыяльнай сфэрай, будзе адказваць за ахову здароўя, адукацыю, культуру, спорт.

Зьмены закранулі таксама міністраў. На пасаду міністра архітэктуры і будаўніцтва прыйшоў Дзьмітрый Мікулёнак, Павел Уцюпін прызначаны міністрам прамысловасьці, Канстанцін Шульган стаў міністрам сувязі ды інфарматызацыі, і Дзьмітрый Крутой узначаліць міністэрства эканомікі.

Гэтыя зьмены ва ўрадзе беларускі кіраўнік патлумачыў тым, што сярод чынавенства пачаліся рознагалосьсі ды размовы, што «сыстэма пахіснулася». Новыя прызначэньні зробленыя, каб «сыстэма не пахіснулася».

Ці гэтымі перастаноўкамі Аляксандру Лукашэнка ўдасца падперці сыстэму? Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт