Logo Polskiego Radia
Print

Хто зьдзейсьніў замах на галаву сэпаратысцкай ДНР?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.09.2018 16:00
  • Хто зьдзейсьніў замах на галаву сэпаратысцкай ДНР.mp3
Ці гэта працяг зачысткі сьведкаў увядзеньня на тэрыторыю Ўкраіны расейскіх войскаў у 2014 г?
screen https://strana.ua/news/158822-zakharchenko-pohib-pri-vzryve-v-donetske-31-avhusta-2018-foto-video.html

31 жніўня ў Данецку ў кафэ быў забіты галава непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі Аляксандар Захарчанка. Пахаваньне адбылося ўчорай у нядзелю 2 верасьня.

Пасьля забойства Захарчанкі старшыня Савета міністраў сэпаратысцкай Луганскай Народнай Рэспублікі Сяргей Казлоў на некаторы час пакінуў тэрыторыю ЛРН.

Кіраўніцтва ДНР абвінаваціла ў злачынстве 14 чалавек, чацьвёра з іх нібыта прызналіся ў супрацоўніцтве з Украінай (strana.ua). Амбудсмэн Украіны у ДНР Павал Лісанскі кажа, што гэта фэйк. Таксама Расея ўскладае адказнасьць за сьмерць Захарчанкі на Ўкраіну. Гэта сказаў галава МЗС РФ Сяргей Лаўроў, заяўляючы, што Кіеў такім чынам парваў выкананьне Менскіх пагадненьняў.

“Забойства Захарчанкі можна было прадугледзець", - заявіў кіраўнік СБУ Васіл Грыцак.

Чаму было зьдзейсьнена пакушэньне на Захарчанку? Як можна патлумачыць гэты замах і што ён азначае для будучыні ДНР, Украіны і сытуацыі ў гэтым рэгіёне Эўропы? Пра гэта пытаем палітычнага аглядальніка Паўла Ўсава.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт