Logo Polskiego Radia
Print

Рух супраць прышчэпак атакуе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.09.2018 14:11
Ужо на будучым тыдні Сэйм Польшчы можа распачаць працы над грамадзянскім законапраектам, які адмяняе абавязак прышчэпак.
pixabay.com/Public Domain CC0

Gazeta Wyborcza
Рух супраць прышчэпак атакуе. Ужо на будучым тыдні Сэйм Польшчы можа распачаць працы над грамадзянскім законапраектам, які адмяняе абавязак прышчэпак. Пад праектам падпісаліся 120 тысяч чалавек.
Праект падрыхтавала Таварыства ведаў аб прышчэпках «STOP NOP», якое хоча, каб гэта бацькі прымалі рашэньне аб прышчэпках дзяцей. Таварыства аб’ядноўвае бацькоў, у дзяцей якіх пасьоя прышчэпак паявіліся ўскладненьні, ці дзеці якіх захварэлі на разнастайныя хваробы, а бацькі зьвязваюць гэта з прышчэпкамі. «Больш прышчэпак – больш хваробаў» – гэта адзін з іх лёзунгаў.
Чальцы STOP NOP сьцьвярджаюць, што хоць няма навуковых доказаў, прышчэпкі павялічваюць рызыку паяўленьня розных захворваньняў. Яны вучаць бацькоў, як змагацца з прымусам, а таксама аказваюць юрыдычную дапамогу тым, каго штрафуюць ваяводы. А аштрафаваных з кожным годам усё больш. Яшчэ ў 2008 годзе ад прышчэпак адмовіліся 3 тысячы бацькоў, год таму іх было 30 тысяч.
У ліпені законапраект паступіў у Сэйм. У апошнія дні жніўня сьпікер Марэк Кухціньскі накіраваў яго на першае чытаньне. Дэпутаты могуць распачаць працу над законапраектам на бліжэйшым паседжаньні ў сераду.
Таварыства «STOP NOP» хоча выкрасьліць з распараджэньня аб прышчэпках прыметнік «абавязковыя». Прымусіць да прышчэпкі можна было б толькі ў двух выпадках: у выніку рашэньня санітарнага інспэктара, які накладае абавязак на хворую асобу, а таксама ў выніку рашэньня міністра аховы здароўя ў выпадку эпідэміі і пагрозы эпідэміі.
Праект раскрытыкавала Галоўная лекарская палата, падкрэсьліўшы, што «трэба акрэсьліць яго небясьпечным для публічнага здароўя». Паводле актуальных ведаў, няма больш эфэктыўнай абароны ад заразных хваробаў, чым прышчэпкі.
«У апошнія месяцы Італія і Францыя ўвялі абавязковыя прышчэпкі для дзяцей у школьным узросьце. Досьвед эўрапейскіх краін з адзёрам паказаў, да чаго можа прывесьці адмова ад прышчэпак», – камэнтуе праект таварыства «STOP NOP» галоўны санітарны інспэктар Марэк Пасабкевіч.

Gazeta Wyborcza: Пад праектам падпісаліся 120 тысяч чалавек.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт