Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі гісторык узнагароджаны мэдалём сьв. Кірыла і Мяфодзія

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.09.2018 16:35
  • Беларускі гісторык.mp3
За значны ўнёсак у вывучэньне гісторыі палякаў, беларусаў ды габрэяў узнагароду атрымаў Захар Шыбека.
Foto: Wikipedia Commons/CC0

Цэнтар Усходняй Эўропы Ўнівэрсытэта Марыі Складоўскай-Кюры з Любліна адзначыў прафэсара Захара Шыбеку за навуковую дзейнасьць на карысьць усходняй Эўропы.

Мэдаль імя сьв. Кірыла і Мяфодзія прызнаецца Цэнтрам з 2016-га года вядомым навукоўцам, грамадзкім дзеячам за навуковую актыўнасьць, арганізацыйныя ды грамадзкія дасягненьні на карысьць Усходняй Эўропы.

Сёлета мэдаль прызначылі беларускаму гісторыку прафэсару Захару Шыбеку за ўнёсак у вывучэньне гісторыі палякаў, беларусаў ды габрэяў.

Пра ўзнагароду, гісторыю і праблемы рэгіёну мы размаўляем з ляўрэатам прафэсарам Захарам Шыбекам.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт