Logo Polskiego Radia
Print

У кіраўніцтве ўкраінскай выведкі зьявіўся «чалавек Масквы»?

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.10.2018 15:56
  • чалавек Масквы.mp3
Журналісты выкрылі, што першы намесьнік кіраўніка Службы вонкавай выведкі Ўкраіны можа мець сувязі з Расеяй.
Foto: streaming youtube.com

Напружаная сытуацыя назіраецца ва Ўкраіне. Народ усё больш і больш падзяляецца на дзьве часткі, што ўсюды або «здрада», або «перамога». То бок адны ўкраінцы, лічаць, што ўсё кепска, усюды здрада, карупцыя і т.д., другія кажуць наадварот, што ёсьць шмат посьпехаў ды краіна рухаецца наперад. Нядаўна адбыўся чарговы скандал, які яшчэ больш паглыбіў дадзены падзел.

На днях журналісты выкрылі, што нядаўна прызначаны (31 ліпеня) першы намесьнік кіраўніка Службы вонкавай выведкі (СВВ) Сяргей Семачка можа мець сувязі з Расеяй.

Высьветлілася, што новапрызначаны «другі выведнік» Украіны, служыў у СБУ ў Крыму, а ягоная жонка, дзеці ды бліжэйшыя сваякі (усяго 8 чалавек) могуць мець расейскія пашпарты, маёмасьць ды бізнэс у Крыму. Расейскае падданства яны маглі атрымаць пасьля анэксіі паўвыспы.

Таксама журналісты ўкраінскіх СМІ пішуць, што даходы сям'і разьведчыка ніякім чынам не тлумачаць, адкуль у яго зьявіліся грошы на набыцьцё дарагіх аўто ды нерухомасьці пад Кіева на суму 8 мільёнаў даляраў.

Ва ўкраінскіх сацыяльных сетках гучыць пытаньне, як такога чалавека маглі прызначыць у вышэйшае кіраўніцтва ўкраінскай выведкі. Ён вельмі падатны на ўплывы ды шантаж з Масквы. Што гэтая справа сьведчыць пра сытуацыя ва Ўкраіне, ці там сапраўды дамінуе толькі «здрада»? Пра гэта мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт