Logo Polskiego Radia
Print

Краіны ЭЗ будуць змагацца з наплывам людзей з заразнымі хваробамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.10.2018 15:19
Польшча і Летува распрацуюць агульныя правілы для цэлага Эўразьвязу.
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.photo: pixabay.com/CC0

Dziennik Gazeta Prawna
Польшча разам з Летувой створыць сьпіс крокаў і неабходных інвэстыцый, якія павінны стрымаць наплыў людзей з заразнымі хваробамі. У Эўразьвязе на сёньняшні дзень няма адзіных правіл прафіляктыкі заразных хвароб, а колькасьць забытых хваробаў вяртаецца. Прычыны дзьве: рухі супраць вакцынацыі і міграцыя. У пошуках працы з усходу прыяжджае ўсё большая колькасьць людзей, дзе на стала вярнуліся адзёр і тубэркулёз. У сувязі з гэтым Эўрапейская камісія хоча, каб былі падрыхтаваныя агульныя рэкамэндацыі для памежных пераходаў, каб іх можна было лічыць бясьпечнымі. У практыцы гэта азначае выпрацаваньне правіл, што зрабіць, калі на мяжы паявіліся асобы з падазрэньнем заразнай хваробы, тэмпэратурай ці з кровацячэньнем.
Павінны быць вызначаныя ясныя правілы, калі такой асобе можна адмовіць ва ўезьдзе ў краіны ЭЗ. У цяперашнім часе, такія рэкамэндацыі не існуюць.
Чаму Польшча і Летува павінны заняцца гэтым праектам? Адказ просты – краіны знаходзяцца на першай лініі агню. Яны зьяўляюцца памежнымі для іншых краін ЭЗ.
Пачатак працы над адзінымі правіламі не азначае, што ў дадзены момант мяжа зьяўляецца неабароненай. Аднак кожная краіна мае свае ўласныя правілы.

Dziennik Gazeta Prawna

Польшча разам з Летувой створыць сьпіс крокаў і неабходных інвэстыцый, якія павінны стрымаць наплыў людзей з заразнымі хваробамі. У Эўразьвязе на сёньняшні дзень няма адзіных правіл прафіляктыкі заразных хвароб, а колькасьць забытых хваробаў вяртаецца.

Прычыны дзьве: рухі супраць вакцынацыі і міграцыя. У пошуках працы з усходу прыяжджае ўсё большая колькасьць людзей, дзе на стала вярнуліся адзёр і тубэркулёз.

У сувязі з гэтым Эўрапейская камісія хоча, каб былі падрыхтаваныя агульныя рэкамэндацыі для памежных пераходаў, каб іх можна было лічыць бясьпечнымі. У практыцы гэта азначае выпрацаваньне правіл, што зрабіць, калі на мяжы паявіліся асобы з падазрэньнем заразнай хваробы, тэмпэратурай ці з кровацячэньнем.

Павінны быць вызначаныя ясныя правілы, калі такой асобе можна адмовіць ва ўезьдзе ў краіны ЭЗ. У цяперашнім часе, такія рэкамэндацыі не існуюць.Чаму Польшча і Летува павінны заняцца гэтым праектам? Адказ просты – краіны знаходзяцца на першай лініі агню. Яны зьяўляюцца памежнымі для іншых краін ЭЗ.

Пачатак працы над адзінымі правіламі не азначае, што ў дадзены момант мяжа зьяўляецца неабароненай. Аднак кожная краіна мае свае ўласныя правілы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт