Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве ўручылі Ўзнагароду імя Ірэны Сэндлер

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.10.2018 16:31
  • Узнагарода імя Ірэны Сэндлер 2018 году.mp3
Ляўрэатам ўзнагароды стаў Міраслаў Скшыпчык, які ангажуе моладзь у грамадзкую дзейнасьць, якая цалкам адпавядае запаветам Ірэны Сэндлер.
Ляўрэат Ўзнагароды імя Ірэны Сэндлер 2018 Міраслаў СкшыпчыкЛяўрэат Ўзнагароды імя Ірэны Сэндлер 2018 Міраслаў СкшыпчыкPAP/Radek Pietruszka

У Варшаве ўручылі Ўзнагароду імя Ірэны Сэндлер
Ірэна Сэндлер гэта – Праведнік Народаў Сьвету. Падчас Другой Сусьветнай вайны Ірэна Сэндлер заангажавалася ў дзейнасьць падпольную арганізацыі Рада дапамогі габрэям «Жэгота». Працуючы, яка мэдсястра ў 1942-43 гадах Ірэна Сэндлер дапамагла выратаваць зь варшаўскага гэта каля 2,5 тысяч габрэйскіх дзяцей.
Ірэна Сэндлер была кіраўніком дзіцячага аддзелу падпольнай арганізацыі выратаваньня габрэяў «Жэгота». Далікатная маладая дзяўчына ва ўзросьце 32 гадоў каардынавала працу па выратаваньню, утрыманьню і разьмеркаваньню дзетак вызваленых зь варшаўскага гета.
Напрыканцы кастрычніка 1943 года Гестапа арыштавала Ірэну Сэндлер. Яе імя было перададзеная карнікам уладальніцай пральні, у якой знаходзілася адно зь месцаў кансьпіратыўных сустрэч. Падчас вобшуку карнікам не ўдалося знайсьці картатэкі зь дадзеным аб уратаваных дзецях.
Ірэна Сэндлер трапіла ў варшаўскую турму, дзе яе бязьлітасна катавалі. Аднак, мужная жанчына не паведаміла гестапаўцам аніводнага прозьвішча ды адраса явачных кватэр.
Рада дапамогі габрэям «Жэгота» арганізавала спэцапэрацыю па вызваленьню Сэндлер з варшаўскай турмы «Павяк». Дзеячы варшаўскага падпольля заплацілі агромністы хабар за вызваленьня Ірэны Сэндлер.
13 лістапада 1943 года яна была выпушчана на свабоду. Пасьля вызваленьня Ірэна Сэндлер атрымала падробленыя дакумэнты на імя іншай асобы і адразу вярнулася да кансьпіратыўнай дзейнасьці ў падпольнай арганізацыі «Жэгота».
Паводле падлікаў гісторыкаў агулам высілкамі Рады дапамогі габрэям «Жэгота» было ўратавана каля 2,5 тысяч габрэйскіх дзяцей, аднак ня ўсе зь іх перажылі вайну.
Ірэна Сэндлер вяла і захоўвала картатэку зь дадзенымі аб уратаваных дзецях. Дзякуючы даклданай дакумэнтацыі пасьля вайны Цэнтральны камітэт габрэяў Польшчы распачаў дзейнасьць па вяртаньню выратаваных дзяцей ацалелым бацькам.
Ірэна Сэндлер ніколі не паведаміла дакладнай колькасьці дзяцей, якіх ёй удалося ўратаваць. На працягу свайго доўгага жыцьця яна няўхільна паўтарала тое, што іх было вельмі мала, а таксама, тое што падчас вайны можна было ўратаваць значна больш габрэяў.
Ірэна Сэндлер памерла ў 2008 годзе ва ўзросьце 98 гадоў.
У 1965 годзе Ірэна Сэндлер была ўганараваная найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Ізраілю, якая ўручаецца не габрэям – яна стала Праведнікам народаў сьвету.
Варта адзначыць, што менавіта палякі складаюць большасьць сярод Праведнікаў народу сьвету. Сярод 26,5 тысяч праведнікаў 6700 паходзяць з Польшчы, для параўнаньня ў Беларусі гэтай узнагародай адзначана 6706 чалавек.
25 кастрычніка ў чацвер у варшаўскім музэі Гісторыі польскіх габрэяў Полін адбылася канфэрэнцыя прысьвечаная Праведнікамі народаў сьвету. У ёй бралі ўдзел 300 адукатараў і настаўнікаў. Сустрэча была прысьвечаная дапамозе габрэям падчас Другой Сусьветнай Вайны. Гаворыць намесьнік дырэктара музэя гісторыі польскіх габрэяў Полін Зыгмунд Стэмпіньскі.
Праведнікі народаў сьвету, а больш кажучы, усе тыя хто ратаваў габрэяў падчас другой сусьветнай вайны, гэта героі. Трэба пра гэта гаварыць ды прыбліжаць іх вобразы маладым людзям. Бо яны могуць быць для іх узорам.
У сваю чаргу ў 2006 годзе ў Польшчы была заснаваная Ўзнагарода імя Ірэны Сэндлер, якая ўручаецца за выпраўленьне Сьвета. Узнагарода заснаваная таварыства «Дзеці Галакосту».
Урачыстае цырымонія ўзнагароджаньня прайшла 26 кастрычніка таксама ў варшаўскім музэі гісторыі польскіх габрэяў Полін. Гаворыць супрацоўніца музэя адказная за адукацыю, Ганна Чэрвінськая
Гэта ўзнагарода ўручаецца настаўнікам і настаўніцам, якія вучаць дзяцей на прыкладзе Ірэны Сэндлер. Якія вучаць ня толькі гісторыі, але вучаць на прыкладзе сапраўдных постацяў. Вучаць высокай грамадзянскай пазыцыі, вучаць адвазе, вучаць на прыкладзе жыцьця і барацьбы Ірэны Сэндлер.
Узнагарода прызначаецца ўжо многа гадоў, сёлета гэтая ўрачыстасьць адбываецца ў нас, у музэі Гісторыі польскіх Габрэяў.
Ляўрэатам Ўзнагароды імя Ірэны Сэндлер 2018 стаў Міраслаў Скшыпчык, які на думку фундатараў прэміі, ангажуе моладзь у грамадзкую дзейнасьць, якая цалкам адпавядае запаветам Ірэны Сэндлер.
Эдуард Жолуд
Слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Ірэна Сэндлер – Праведнік Народаў Сьвету. Падчас Другой Сусьветнай вайны Ірэна Сэндлер заангажавалася ў дзейнасьць падпольную арганізацыі Рада дапамогі габрэям «Жэгота». Працуючы, яка мэдсястра ў 1942-43 гадах Ірэна Сэндлер дапамагла выратаваць зь варшаўскага гэта каля 2,5 тысяч габрэйскіх дзяцей.

Ірэна Сэндлер была кіраўніком дзіцячага аддзелу падпольнай арганізацыі выратаваньня габрэяў «Жэгота». Далікатная маладая дзяўчына ва ўзросьце 32 гадоў каардынавала працу па выратаваньню, утрыманьню і разьмеркаваньню дзетак вызваленых зь варшаўскага гета.

Напрыканцы кастрычніка 1943 года Гестапа арыштавала Ірэну Сэндлер. Яе імя было перададзеная карнікам уладальніцай пральні, у якой знаходзілася адно зь месцаў кансьпіратыўных сустрэч. Падчас вобшуку карнікам не ўдалося знайсьці картатэкі зь дадзеным аб уратаваных дзецях.

Ірэна Сэндлер трапіла ў варшаўскую турму, дзе яе бязьлітасна катавалі. Аднак, мужная жанчына не паведаміла гестапаўцам аніводнага прозьвішча ды адраса явачных кватэр.

Рада дапамогі габрэям «Жэгота» арганізавала спэцапэрацыю па вызваленьню Сэндлер з варшаўскай турмы «Павяк». Дзеячы варшаўскага падпольля заплацілі агромністы хабар за вызваленьня Ірэны Сэндлер.

13 лістапада 1943 года яна была выпушчана на свабоду. Пасьля вызваленьня Ірэна Сэндлер атрымала падробленыя дакумэнты на імя іншай асобы і адразу вярнулася да кансьпіратыўнай дзейнасьці ў падпольнай арганізацыі «Жэгота».

Паводле падлікаў гісторыкаў агулам высілкамі Рады дапамогі габрэям «Жэгота» было ўратавана каля 2,5 тысяч габрэйскіх дзяцей, аднак ня ўсе зь іх перажылі вайну.

Сэндлер вяла і захоўвала картатэку зь дадзенымі аб уратаваных дзецях. Дзякуючы даклданай дакумэнтацыі пасьля вайны Цэнтральны камітэт габрэяў Польшчы распачаў дзейнасьць па вяртаньню выратаваных дзяцей ацалелым бацькам.

Ірэна Сэндлер ніколі не паведаміла дакладнай колькасьці дзяцей, якіх ёй удалося ўратаваць. На працягу свайго доўгага жыцьця яна няўхільна паўтарала тое, што іх было вельмі мала, а таксама, тое што падчас вайны можна было ўратаваць значна больш габрэяў.

Яна памерла ў 2008 годзе ва ўзросьце 98 гадоў. У 1965 годзе Ірэна Сэндлер была ўганараваная найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Ізраілю, якая ўручаецца не габрэям – яна стала Праведнікам народаў сьвету.

Варта адзначыць, што менавіта палякі складаюць большасьць сярод Праведнікаў народу сьвету. Сярод 26,5 тысяч праведнікаў 6700 паходзяць з Польшчы, для параўнаньня ў Беларусі гэтай узнагародай адзначана 6706 чалавек.

25 кастрычніка ў чацвер у варшаўскім музэі Гісторыі польскіх габрэяў Полін адбылася канфэрэнцыя прысьвечаная Праведнікамі народаў сьвету. У ёй бралі ўдзел 300 адукатараў і настаўнікаў. Сустрэча была прысьвечаная дапамозе габрэям падчас Другой Сусьветнай Вайны. Гаворыць намесьнік дырэктара музэя гісторыі польскіх габрэяў Полін Зыгмунд Стэмпіньскі.

Зыгмунд Стэмпінскі: Праведнікі народаў сьвету, а больш кажучы, усе тыя хто ратаваў габрэяў падчас другой сусьветнай вайны, гэта героі. Трэба пра гэта гаварыць ды прыбліжаць іх вобразы маладым людзям. Бо яны могуць быць для іх узорам.

У сваю чаргу ў 2006 годзе ў Польшчы была заснаваная Ўзнагарода імя Ірэны Сэндлер, якая ўручаецца за выпраўленьне Сьвета. Узнагарода заснаваная таварыства «Дзеці Галакосту».

Урачыстае цырымонія ўзнагароджаньня прайшла 26 кастрычніка таксама ў варшаўскім музэі гісторыі польскіх габрэяў Полін. Гаворыць супрацоўніца музэя адказная за адукацыю, Ганна Чэрвінськая

Ганна Чэрвінськая: Гэта ўзнагарода ўручаецца настаўнікам і настаўніцам, якія вучаць дзяцей на прыкладзе Ірэны Сэндлер. Якія вучаць ня толькі гісторыі, але вучаць на прыкладзе сапраўдных постацяў. Вучаць высокай грамадзянскай пазыцыі, вучаць адвазе, вучаць на прыкладзе жыцьця і барацьбы Ірэны Сэндлер.

Узнагарода прызначаецца ўжо многа гадоў, сёлета гэтая ўрачыстасьць адбываецца ў нас, у музэі Гісторыі польскіх Габрэяў.

Уручэньне
Уручэньне ўзнагароды

Ляўрэатам Ўзнагароды імя Ірэны Сэндлер 2018 стаў Міраслаў Скшыпчык, які на думку фундатараў прэміі, ангажуе моладзь у грамадзкую дзейнасьць, якая цалкам адпавядае запаветам Ірэны Сэндлер.

Эдуард Жолуд

слухайце далучаны зьверху гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт