Logo Polskiego Radia
Print

Галоўная праблема бясьпекі Ўсходняй Эўропы – Расея

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.10.2018 15:55
  • Галоўная праблема бясьпекі.mp3
Погляд палітоляга на рэгіён напярэдадні паседжаньня Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы ў Менску.
Foto: pixabay.com/CC0

З 31 кастрычніка па 1 лістапада 2018 году ў Менску пройдзе паседжаньне Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы. Сярод удзельнікаў будуць лідары ўрадаў і дзяржаў Цэнтральна ды Ўсходнеэўрапейскага рэгіёна. Галоўная тэма размовы – мірнае вырашэньне канфлікту на Данбасе.

Упершыню паседжаньне Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы (МКБ) пройдзе не на Захадзе, а ў краіне Ўсходняй Эўропы. Гэта тлумачыцца тэматыкай сустрэчы – працэсы прымірэньня паміж Захадам ды Ўсходам, утрыманьне адкрытых каналаў камунікацыі дзеля захаваньня дыялёгу на высокім палітычным узроўні ва Эўропе, праблемы бясьпекі ў краінах Усходняй Эўропы, пэрспэктывы разьвязаньня канфлікту на Данбасе.

Паводле папярэдняй інфармацыі, удзел у форуме возьмуць каля 70лідараў урадаў ды краін з усяго сьвету, сярод якіх Аляксандар Лукашэнка, прэзыдэнты Ўкраіны ды Армэніі, прэм’ер-міністры Сэрбіі, Малдовы й Баўгарыі. Таксама міністры замежных спраў Македоніі, Манголіі, Польшчы ды Славаччыны, генэральны сакратар АБСЭ Томас Грэмінгэр, эўра камісар па пытаньнях палітыкі добрасуседзтва й пашырэньня Ёган Хан.

На думку арганізатараў менская сустрэча дазволіць павысіць узровень даверу паміж Захадам ды Ўсходам, які вельмі нізкі. Менск можа гэта паспрыяць, як пляцоўка па вырашэньні міжнародных канфліктаў ды крызісаў, гаворыцца ў заяве МКБ.

Напярэдадні сустрэчы мы папрасілі пракамэнтаваць сытуацыю зь бясьпекай у рэгіёне палітоляга Андрэя Ляховіча.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт