Logo Polskiego Radia
Print

Адкрытая выстава „Жанчыны ў барацьбе за незалежнасьць Польшчы”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.11.2018 15:01
  • Жанчыны ў барацьбе.mp3
Выстава паказвае ролю жанчын у розных важных падзеях зь гісторыі Польшчы.
Эмілія Плятэр. By Anonymous plate - http://www.polona.pl/dlibra/doccontent id=4721&from=latest,  Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3185921Эмілія Плятэр. By Anonymous plate - http://www.polona.pl/dlibra/doccontent id=4721&from=latest, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3185921By Anonymous plate - http://www.polona.pl/dlibra/doccontent2?id=4721&from=latest, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3185921

Выстава „Жанчыны ў барацьбе за незалежнасьць Польшчы”
Выстава паказвае ролю жанчын у розных важных падзеях зь гісторыі Польшчы.
У Седльцах (Siedlce) на Падляшшы можна паглядзець выставу пад загалоўкам „Жанчыны ў барацьбе за незалежнасьць Польшчы”. Экспазыцыю арганізавала Ліга польскіх жанчын у супрацоўніцтве з Архівам новых актаў і асацыяцыяй „Wspólnota Polska”.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
На 26 дошках прадстаўленая дзейнасьць дзьвюх арганізацый: Лігі жанчын Галіцыі й Цешынскай Сылезіі ды Лігі жанчын. Гэтыя арганізацыі налічвалі агулам 16 тысяч членаў. Яны дзейнічалі па ўсяе Польшчы, якая апынулася пад падзеламі й цесна супрацоўнічалі адна з адной.
Урэшце ў сьнежні 1918 году абедзьве арганізацыі аб'ядналіся ў Лігу жанчын. Пасьля вяртаньня незалежнасьці Ліга жанчын дапамагала ваенным сіротам, будавала дзіцячыя дамы, санаторыі й дзіцячыя садкі. Арганізацыя таксама садзейнічала прафэсійнай актыўнасьці жанчын й прасоўвала кампаніі па ахове здароўя.
Дырэктар Дзяржаўнага архіва ў горадзе Седльцэ Гжэгаж Вэлік (Grzegarz Welik) зьвярнуў увагу на той факт, што ўдзел жанчын у баях за незалежнасьць Польшчы мала вядомы.
Гжэгаж Вэлік: Мы – нявольнікі вобразаў, то бок забываем тое, што пабачым. Таму мы ўзгадваем вусатых мыжчын у характэрных шапках, званых „мацеёўкамі” (maciejówki), мужчын, якія раззбраялі гітлераўцаў, ці ваявалі пры дапамозе шабляў. Ды дзе тут жанчыны? Аднак, яны былі недзе там на фоне. Яны арганізоўвалі пошту, разьведку, ахову здароўя. Яны былі задзейнічаныя ва ўсіх ваенных канфліктах. Пазьней яны ўступалі ў жаўнерскія рады й ваявалі на фронце.
Выстава прадстаўляе ролю жанчын у розных важных падзеях з гісторыі Польшчы. Паказвае як вядомыя, так і менш вядомыя постаці.
Гжэгаж Вэлік: Шэраг вельмі цікавых постацяў, пачынаючы з пачатку XІX стагодзьдзя. З падручнікаў гісторыі кожны ведае, напрыклад, што была (удзельніца паўстаньня 1831 году ў Польшчы, Беларусі й Летуве - рэд.) Эмілія Плятэр (Emilia Plater). Ведаем пра ўдзел польскіх мэдыцынскіх сясьцёр і сувязных у Варшаўскім паўстаньні. Тым часам выстава паказвае, што таксама шмат жанчын ангажаваліся ў паўстаньне 1830-1831 гадоў, паўстаньне 1863-1864 гадоў. Яны дзейнічалі ў пэрыядзе паміж паўстаньнямі. Падчас Першай сусьветнай вайны жанчыны былі членамі Польскай вайсковай арганізацыі.
На экспазыцыі былі паказаныя, між іншым, дакумэнты й копіі дакумэнтаў, між іншым, з Архіва новых актаў у Варшаве, Дзяржаўнага архіва ў Познані, Вайсковага гістарычнага бюро, а таксама прыватных калекцый.
Паводле віцэ-старшыні Сэнату Маріі Коц (Maria Koc), выстава - гэта доказ пашаны польскіх жанчын.
Марыя Коц: Гэта былі грамадзкія дзяячкі. Яны дзейнічалі ў падпольлі, у палітычных арганізацыях. Яны таксама займаліся навучаньнем, а гэта была вельмі важная, але й небясьпечная праца. Нагадаю, у час падзелаў Польшчы акупанты не дазвалялі палякам вывучаць польскую мову й гісторыю. Гэта была важная роля жанчын, прозьвішчы якіх амаль невядомыя ў сучаснай Польшчы.
Пры нагодзе выставы віцэ-старшыня Эўрапарлямэнта Рышард Чарнэцкі (Ryszard Czarnecki) адзначыў, што Польшча была першай краінай у Эўропе, якая дала жанчынам права голасу.
Рышард Чарнэцкі: Я ганаруся тым, што Польшча зьяўляецца першай эўрапейскай краінай, якая ў 1919 годзе дала жанчынам выбарчыя правы. Гэта адбылося пасьля Першай сусьветнай вайны. Большасьць эўрапейскіх краінаў дала жанчынам гэткае права толькі пасьля Другой сусьветнай вайны. Прыкладам зьяўляецца Францыя. Я думаю, што падобныя выставы павінны паказвацца ня толькі ў польскіх гарадах, але таксама, напрыклад, у Эўрапарлямэнце.
Ініцыятар выставы, старшыня Лігі польскіх жанчын Альдона Міхаляк (Aldona Michalak) зьвярнула ўвагу на супрацоўніцтва арганізацыі з маршалам Юзэфам Пілсудскім у будаўніцтве незалежнасьці.
Альдона Міхаляк: Ліга польскіх жанчын была заснаваная ў 1913 годзе. Польскія жанчыны вырашылі, што трэба падтрымаць змаганьне за незалежнасьць. З гэтай мэтай яны заснавалі арганізацыю, якая тады называлася Ліга жанчынаў ваеннай дапамогі, ейнай кіраўнічкай была публіцыстка Ізабэля Машчэньска-Жэпэцка (Izabela Moszczeńska-Rzepecka), якая паклікала арганізацыю ў супрацы зь Юзэфам Пілсудскім.
Выставу ,,Жанчыны ў барацьбе за незалежнасьць Польшчы” можна глядзець у сядзібе Факультэту гуманітарных навук Унівэрсытэту прыродазнаўчых і гуманітарных навук у Седльцах.
Раней таксама жыхары Варшавы мелі магчымасьць паглядзець гэтую выставу ў „Доме палякаў замежжа” (Dom Polonii).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт