Logo Polskiego Radia
Print

Палякі пачынаюць думаць пра сьвяточныя падарункі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.11.2018 16:53
У Польшчы пік пакупак прыйдзецца хутчэй за ўсё на 10 сьнежня.
Photo: pixabay.com

Выданьне «Rzeczpospolita» паведамляе, што 11 лістапада 1 млн. 400 тыс. палякаў увайшлі на інтэрнэт-сайты кітайскіх крам. 11.11 у Кітаі адзначаецца гэтак званы Дзень адзінокіх людзей, многія ў гэты дзень купляюць падарункі. Кітайскі гандаль зафіксаваў 20-працэнты рост продажу, а які быў удзел у гэтым польскіх пакупнікоў – невядома. Для гандлю гэта адна з нагодаў павялічыць абарачэньне. Ідуць наступныя – у Польшчы гэта перш за ўсё калядныя сьвяты. Палякі пачынаюць думаць пра падарункі ўжо цяпер, а неўзабаве гэтак званая чорная пятніца (23 лістапада), калі многія крамы і інтэрнэт-сайты прапануюць значныя скідкі, нават да паловы цаны. Сёлета кожны чацьвёрты паляк намераны гэтым скарыстацца і купіць нешта па ніжэйшай цане.

Перад сьвятамі абарачэньне як стацыянарных, так і інтэрнэт-крам будзе расьці. У Польшчы пік пакупак прыйдзецца на сьнежань. Летась гэта быў дзень 11 сьнежня, сёлета хутчэй за ўсё будзе 10 сьнежня – спэцыфічны панядзелак перад сьвятамі, у які абарачэньне крам расьце ў некалькі разоў, – кажа Міхал Банароўскі з прэс-бюро Allegro – самага буйнога гандлёвага інтэрнэт-парталу ў Польшчы.

Папулярнасьць пакупак у сеціве ў гэтым годзе можа быць яшчэ большай, чым у мінулыя гады, паколькі ў Польшчы гэта першы год, калі крамы адчыненыя толькі ў некалькі нядзель у тыдзень. Дадзенае абмежаваньне ўскладняе пакупкі ў стацыянарных крамах.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт