Logo Polskiego Radia
Print

На гуманітарную дапамогу ў 2018 годзе Польшча прызначыла 581 млн эўра

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.01.2019 14:08
На днях закончылася акцыя дапамогі ўцекачам, якія знаходзяцца ў лягерах у Грэцыі.
pixabay.com/Public Domain/CC0

200 тон прадуктаў харчаваньня, за якія заплаціла Польшча, трапілі ў лягеры для ўцекачоў у Грэцыі. Агулам на цэлую гуманітарную дапамогу Варшава ў 2018 годзе прызначыла 581 млн эўра.
Амаль 200 тон прадуктаў з Польшчы, якія трапілі з цэнтры для ўцекачоў у Грэцыі, гэта рэальная і эфэктыўная дапамога. Так вынікі завершанай у апошнія дні акцыі падводзіць старшыня фонду «Hagia Marina» Патрык Панасюк. Фонд зьяўляецца партнэрам праекту ў Грэцыі.
Паводле праекту, дапамога з Польшчы павінна была трапіць да 20 тысяч уцекачоў, якія знаходзяцца пад апекаю няўрадавых арганізацый і Праваслаўнай царквы ў Грэцыі. Патрык Панасюк ацэньвае, што на самой справе дапамога трапіць да большай колькасьці людзей.
Старшыня фонду падкрэсьлівае, што гэта ня толькі прадукты харчаваньня, гігіенічныя сродкі, бытавая хімія, але таксама і школьныя прылады. Паводле яго, гэта істотна, паколькі ў цэнтрах для ўцекачоў знаходзіцца шмат дзяцей, якія застаюцца без сваіх апекуноў, а падчас рэгістрацыі ў Грэцыі былі прыпісаныя да іншых сямей.
П. Панасюк: Лічба дзяцей-сірот можа быць значна большай, чым мы спадзяемся. Ім патрэбная нашая дапамога. Не ва ўсе месцы трапляе дапамога іншых міжнародных дабрачынных арганізацыі і самой Грэцыі.
Патрык Панасюк адзначае, што дапамога мае і іншы характар.
П. Панасюк: Дапамога польскага ўраду, якая трапляе да ўцекачоў, значна аблягчае сытуацыю грэцкіх установаў, якія могуць узяць перапынак і засяродзіцца на грэках.
Гуманітарная дапамога з Польшчы трапіла галоўным чынам у цэнтры для ўцекачоў у паўночнай Грэцыі. Яе вартасьць – гэта больш за мільён злотых. Сродкі выдзеліла канцылярыя прэм’ера Польшчы.
Польшча выступае супраць прыняцьця ўцекачоў. Польскі ўрад лічыць, што дапамогу неабходна аказваць на месцы, у краінах, адкуль людзі ўцякаюць, і ўжо створаных лягерах для мігрантаў.
У сьнежні 2017 году была створаная пасада міністра па справах гуманітарнай дапамогі. Ім стала Бэата Кэмпа. Яна адзначае, што на працягу году польскаму боку ўдалося зрабіць многае. Найперш, ацаніць сытуацыю.
Б. Кэмпа: Перад усім мы вывучылі патрэбы ў сьвеце. У дадзены момант дапамогі ад цэлага сьвету чакае 164 мільёны чалавек, на жаль, гэтая лічба стала расьце. Дзякуючы рэзэрву з бюджэту краіны нам найперш удалося дапамагчы зьменшыць наступствы канфлікту ў Сырыі. На гэтым мы засяроджвалі найбольшую ўвагу. Нашым прыярытэтам таксама была Афрыка. Я думаю, што цяпер гэта адно з самых галоўных месцаў, якое знаходзіцца пад пагрозай міграцыі насельніцтва. Калі ў гэтым выпадку ня будзе добра каардынаванай дапамогі, то, паводле нас, праблема міграцыі будзе расьці. Праз 30 гадоў насельніцтва Афрыкі будзе складаць палову насельніцтва ў сьвеце. На міграцыю ў Эўропу будуць уплываць таксама крызісы, выкліканыя грамадзянскімі войнамі, кліматычнымі ўмовамі, стагнацыяй гаспадарчага разьвіцьця.
У леташнім бюджэце на гуманітарную дапамогу было прызначана 27 млн эўра. Паводле Бэаты Кэмпы, гэтыя сродкі значна большыя, чым годам раней.
Б. Кэмпа: Гэтая дапамога была непасрэдна прызначаная для людзей, якія знаходзяцца ў найгоршай сытуацыі. Акрамя гэтага, краіна прызначае ў год 581 млн эўра на гуманітарную дапамогу і дапамогу на разьвіцьцё ў цэлым сьвеце. І гэта сума, у выпадку якой напэўна можна сказаць, што мы ў стане выдаць гэтыя грошы. Паколькі адно – гэта прызначаныя сродкі, а іншае – магчымасьць іх выдаць, ці яны сапраўды трапяць на дапамогу людзям у патрэбе. І тут мы можам разьлічваць на няўрадавыя арганізацыі.
Сярод дасягненьняў міністар па справах гуманітарнай дапамогі назвала падпісаньне міжнародных дамоваў з партнэрамі, напрыклад з Вугоршчынай, аб узаемных кроках у аказаньні гуманітарнай дапамогі ў сьвеце.

200 тон прадуктаў харчаваньня, за якія заплаціла Польшча, трапілі ў лягеры для ўцекачоў у Грэцыі. Агулам на цэлую гуманітарную дапамогу Варшава ў 2018 годзе прызначыла 581 млн эўра.

Амаль 200 тон прадуктаў з Польшчы, якія трапілі ў цэнтры для ўцекачоў у Грэцыі, гэта рэальная і эфэктыўная дапамога. Так вынікі завершанай у апошнія дні акцыі падводзіць старшыня фонду «Hagia Marina» Патрык Панасюк. Фонд зьяўляецца партнэрам праекту ў Грэцыі.

Паводле праекту, дапамога з Польшчы павінна была трапіць да 20 тысяч уцекачоў, якія знаходзяцца пад апекаю няўрадавых арганізацый і Праваслаўнай царквы ў Грэцыі. Патрык Панасюк ацэньвае, што на самой справе дапамога трапіць да большай колькасьці людзей.

Старшыня фонду падкрэсьлівае, што гэта ня толькі прадукты харчаваньня, гігіенічныя сродкі, бытавая хімія, але таксама і школьныя прылады. Паводле яго, гэта істотна, паколькі ў цэнтрах для ўцекачоў знаходзіцца шмат дзяцей, якія застаюцца без сваіх апекуноў, а падчас рэгістрацыі ў Грэцыі былі прыпісаныя да іншых сямей.

П. Панасюк: Лічба дзяцей-сірот можа быць значна большай, чым мы спадзяемся. Ім патрэбная нашая дапамога. Не ва ўсе месцы трапляе дапамога іншых міжнародных дабрачынных арганізацыі і самой Грэцыі.

Патрык Панасюк адзначае, што дапамога мае і іншы характар.

П. Панасюк: Дапамога польскага ўраду, якая трапляе да ўцекачоў, значна аблягчае сытуацыю грэцкіх установаў, якія могуць узяць перапынак і засяродзіцца на грэках.

Гуманітарная дапамога з Польшчы трапіла галоўным чынам у цэнтры для ўцекачоў у паўночнай Грэцыі. Яе вартасьць – гэта больш за мільён злотых. Сродкі выдзеліла канцылярыя прэм’ера Польшчы.

Польшча выступае супраць прыняцьця ўцекачоў. Польскі ўрад лічыць, што дапамогу неабходна аказваць на месцы, у краінах, адкуль людзі ўцякаюць, і ўжо створаных лягерах для мігрантаў.

У сьнежні 2017 году была створаная пасада міністра па справах гуманітарнай дапамогі. Ім стала Бэата Кэмпа. Яна адзначае, што на працягу году польскаму боку ўдалося зрабіць многае. Найперш, ацаніць сытуацыю.

Б. Кэмпа: Перад усім мы вывучылі патрэбы ў сьвеце. У дадзены момант дапамогі ад цэлага сьвету чакаюць 164 мільёны чалавек, на жаль, гэтая лічба стала расьце. Дзякуючы рэзэрву з бюджэту краіны нам найперш удалося дапамагчы зьменшыць наступствы канфлікту ў Сырыі. На гэтым мы засяроджвалі найбольшую ўвагу. Нашым прыярытэтам таксама была Афрыка. Я думаю, што цяпер гэта адно з самых галоўных месцаў, якое знаходзіцца пад пагрозай міграцыі насельніцтва. Калі ў гэтым выпадку ня будзе добра каардынаванай дапамогі, то, на нашу думку, праблема міграцыі будзе расьці. Праз 30 гадоў насельніцтва Афрыкі будзе складаць палову насельніцтва ў сьвеце. На міграцыю ў Эўропу будуць уплываць таксама крызісы, выкліканыя грамадзянскімі войнамі, кліматычнымі ўмовамі, стагнацыяй гаспадарчага разьвіцьця.

У леташнім бюджэце на гуманітарную дапамогу было прызначана 27 млн эўра. Паводле Бэаты Кэмпы, гэтыя сродкі значна большыя, чым годам раней.

Б. Кэмпа: Гэтая дапамога была непасрэдна прызначаная для людзей, якія знаходзяцца ў найгоршай сытуацыі. Акрамя гэтага, краіна прызначае ў год 581 млн эўра на гуманітарную дапамогу і дапамогу на ўстойлівае разьвіцьцё ў цэлым сьвеце. І гэта сума, у выпадку якой напэўна можна сказаць, што мы ў стане выдаць гэтыя грошы. Паколькі адно – гэта прызначаныя сродкі, а іншае – магчымасьць іх выдаць, ці яны сапраўды трапяць на дапамогу людзям у патрэбе. І тут мы можам разьлічваць на няўрадавыя арганізацыі.

Сярод дасягненьняў міністар па справах гуманітарнай дапамогі назвала падпісаньне міжнародных дамоваў з партнэрамі, напрыклад з Вугоршчынай, аб узаемных кроках у аказаньні гуманітарнай дапамогі ў сьвеце.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт