Logo Polskiego Radia
Print

У момант трагедыі расейскае грамадзтва ня верыць уладам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.01.2019 15:45
  • У момант трагедыі.mp3
У Расеі дзяржаўная прапаганда вельмі моцная, што тычыцца падзей за мяжой.
Foto: pixabay.com/CC0

Напрыклад, ва Ўкраіне расейцы масава верылі фэйкам дзяржаўных СМІ кшталту «расьпятага хлопчыка» Аднак, як толькі здараецца нейкая аварыя ці трагедыя ўнутры краіны, дзяржаве ніхто ня верыць. Пачынаюць зьяўляцца чуткі, расьце напружанасьць у грамадзтве. У чым прычына такой сытуацыі?

Раніцай 31 сьнежня ў Магнітагорску адбыўся выбух у жылым доме. У выніку заваліліся 7 паверхаў, загінулі 39 чалавек. Улады заявілі, што гэта выбух газу. Аднак гараджане не хочуць верыць, у горадзе ды Сеціве множацца чуткі пра тэракт. Інфармацыю пра гэтую вэрсію падалі таксама мясцовыя СМІ, зьвязваючы выбух у доме з выбухам мікрааўтобуса 1 студзеня. Улады чуткаў не камэнтуюць ды ніяк не супакойваюць панічных настрояў.

Падобная сытуацыя мела месца ў Кемераве, калі пры канцы сакавіка мінулага года адбыўся пажар у гандлёвым цэнтры. Трагедыя адабрала жыцьці 64 чалавек, але яшчэ доўгі час у горадзе хадзілі чуткі пра большую колькасьць ахвяр і пра тое, што ўлады замоўчваюць прычыны ды хаваюць вінаватых.

У згаданых выпадках расейцы не сьпяшаюцца верыць уладзе, ці, нават наадварот, гатовыя хутчэй паверыць у чуткі, чым афіцыйныя камунікаты. Зусім інакш яны рэагуюць на вонкавыя падзеі. У канфлікце ва Ўкраіне ды Сырыі расейцы ахвотна верылі ў «фэйкі» дзяржаўнай прапаганды. Чым можна патлумачыць такое стаўленьне расейскага грамадзтва? Гэтае пытаньне мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт