Logo Polskiego Radia
Print

Ці Крэмль забярэ ў Лукашэнкі НПЗ

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.01.2019 15:23
"У Маскве ня хочуць беларускіх НПЗ",- кажа расейскі эканаміст.
Нафтаперапрацоўчы завод ноччуНафтаперапрацоўчы завод ноччуwww.pixabay.com

Пра беларускія справы піша сёньняшняя «Rzeczpospolita». Газэта ставіць пытаньне, ці Крэмль забярэ ў Лукашэнкі нафтаперапрацоўчыя заводы.

У беларускіх СМІ апошнім часам зьяўляюцца меркаваньні, што беларуска-расейскае напружаньне можа закончыцца продажам НПЗ у Мазыры і Наваполацку расейцам. Кошт прадпрыемстваў ацэнены ў 10 мільярдаў даляраў. Гэта столькі, колькі страты Беларусі за пяць гадоў з-за павышэньня коштаў на расейскую нафту.

«Праблема ў тым, што не атрымаўшы таннай расейскай нафты, НПЗ не атрымаюць чаканых прыбыткаў. Купляць нафту па сусьветных коштах Беларусі не аплочваецца», – кажа «Rz» беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук.

Аднак Лукашэнка думае інакш і не зьбіраецца прадаваць свае НПЗ. Ён загадаў ураду шукаць пастаўшчыкоў нафты праз парты ў Летуве і Латвіі.

«У Маскве ня хочуць беларускіх НПЗ. Крэмль адназначна заявіў, што гутарка ідзецца пра «Саюзную дзяржаву» і, найперш, супольныя грошы. Лукашэнка гэтага ня хоча і таму балюча адчуе наступствы страты расейскай падтрымкі. Расея ўклала ў Беларусь мільярды даляраў і хоча ведаць, што не дарма», - кажа «Rz» расейскі эканаміст Андрэй Суздальцаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт