Logo Polskiego Radia
Print

П. Усаў: Лукашэнка па-беларуску размаўляе ў крызісныя моманты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.01.2019 14:51
  • Лукашэнка па-беларуску.mp3
Апошняя прамова сьведчыць пра глыбіню крызісу, але расейска-беларускага.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

На ўручэньні нацыянальнай прэміі "За Адраджэньне" Аляксандар Лукашэнка каля дзьвюх хвілін прамаўляў па-беларуску. Такія прамовы не здараюцца часта. Паводле Паўла Ўсава, доўгія тэксты па-беларуску Лукашэнкам выкарыстоўваюцца выключна ў крызісныя моманты.

П. Усаў: Першы раз так доўга ён размаўляў па-беларуску ў 2014 годзе ў пік вайны паміж Расеяй і Ўкраінай, паказваючы, што ён заклапочаны той сытуацыяй, якая ўзьнікла ва Ўкраіне і бачыць небясьпеку для сваёй улады і незалежнасьці Беларусі. Апошняя прамова таксама сьведчыць пра глыбіню крызісу, але расейска-беларускага. Такім чынам ён хоча схіліць на свой бок беларускамоўную апазыцыйную частку насельніцтва, якая на сёньняшні момант зьяўляецца адзінай гарантыяй умацаваньня беларускай незалежнасьці, каб стаць сымбалем змаганьня за незалежнасьць. Прайшло ўжо амаль пяць гадоў ад моманту агрэсіі Расеі ва Ўкраіне, але ў Беларусі не было зроблена нічога радыкальнага, каб узмацніць незалежнасьць і адмежавацца ад Расеі.

У далучаным гукавым файле камэнтар да ўсё большага напружаньня ў стасунках Беларусь-Расея, вяртаньня амэрыканскіх дыпляматаў і новых кандыдатаў у кандыдаты на прэзыдэнта.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт