Культура - фабрыка беларускай думкі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
09.09.2011 11:17
-
8.09.2011_Лёлік Ушкін.mp3
Госьць нашага эфіру - удзельнік Эўрапейскага кангрэсу культуры ва Ўроцлаве Алег Новікаў (Лёлік Ушкін)
svaboda.org
Ці можа сучасная эўрапейская культура ўплываць на палітычныя перамены на кантынэнце й спрыяць фармаваньню грамадзянскай супольнасьці? Якія каштоўнасьці павінна выхоўваць культура ў 21 стагодзьдзі? На гэтыя тэмы дыскутуюць удзельнікі Эўрапейскага кангрэсу культуры, які распачаўся ва Ўроцлаве. На імпрэзе прысутныя й госьці зь Беларусі. З адным зь іх, публіцыстам і пісьменьнікам Алегам Новікавым (артыстычны псэўданім Лёлік Ушкін) пагутарыў наш карэспандэнт Дзьмітры Гурневіч.