Звольнілася, бо на працы ціснулі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
12.10.2011 14:09
-
Н. Манькоўская звольнілася.mp3
Дзеячка праваабарончага праекту „Гей-Беларусь” сышла з працы, паколькі не пагаджалася з абмежаваньнямі й ціскам, якія адчувала з боку кіраўніцтва.
Малады спэцыяліст, лекар-хірург, дзеячка праваабарончага праекту „Гей-Беларусь” Натальля Манькоўская сышла з працы, паколькі не пагаджалася з абмежаваньнямі й ціскам, якія адчувала з боку кіраўніцтва. Пра гісторыю Натальлі Манькоўскай мы расказвалі на мінулым тыдні.
Нагадаю, некалькі тыдняў таму маладога спэцыяліста Натальлю Манкоўскую выклікалі да галоўнага лекара паліклінікі на прафіляктычную гутарку. У яе пыталіся пра палітычныя погляды й заахвочвалі не хадзіць на маўклівыя акцыі й Народны сход. А пачалося з таго, што Натальля Манькоўская разам зь сябрамі вырашыла падтрымаць Алеся Бяляцкага.
Як аказалася, на прафіляктычных размовах усё не закончылася. У дзень Народнага схода, 8 кастрычніка, Натальлі Манкоўскай загадалі прыйсьці на працу. Лекар адмовілася, паколькі мела асабістыя пляны, а потым дабраахвотна звольнілася з паліклінікі. У адказ кіраўніцтва падало ў міліцэйскі вышук.
Натальля Манькоўская больш падрабязна расказала нам пра канфлікт на працы.
Слухайце ў гукавым файле.
ав