Logo Polskiego Radia
Print

Кастра даруе геям

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.01.2012 15:37
Кубінская камуністычная партыя ды парлямэнт легалізуюць аднаполавыя саюзы.

/

Кубінская камуністычная партыя ды парлямэнт легалізуюць аднаполавыя саюзы. Прамоўтарам рэвалюцыйных зьмен права й палітыкі зьяўляецца дачка прэзыдэнта Рауля Кастра. На Кубе аднаполавая пара атрымае права спадкаемства. Гэта ня будуць сужонствы, як у Гішпаніі, і пары ня могуць усынаўляць дзяцей. Але й так гэта рэвалюцыйная зьмена. Бо Фідэль Кастра некалькі дзесяцігодзьдзяў перасьледаваў гомасэксуалаў і лесьбіянак у такой жа ступені, як ідэалягічных ворагаў дыктатуры, ксяндзоў і католікаў. Ад 1963 году ён саджаў іх у канцлягеры. Напрыканцы 80. канцлягеры былі ліквідаваныя, але паліцыя надалей перасьледавала гомасэксуалаў. Камуністычны рэжым зацкаваў многіх творчых людзей, між іншым славутага пісьменьніка Райнальда Арэнаса, якога пасадзілі ў турму, катавалі, прымушалі да самакрытыкі. У выніку ён зьбег за мяжу.
Да зьмены палітыкі спрычынілася дачка Раула Кастра - Марыела – вядомы сэксуоляг. Яна з дазволу бацькі ў 2008 годзе распачала шырокую грамадзкую кампанію супраць дыскрымінацыі гомосэксуалаў.
А два гады таму Фідэль Кастра публічна прызнаўся, што перасьлед лесьбіянак і геяў быў памылкай, якую рэвалюцыя абавязана выправіць. Іншыя прызнаньні ў памылках Фідэля Кастра невядомыя.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт