Воўчак: "Я перакрочыў мяжу дазволенага"
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
01.02.2012 14:37
-
Воўчак Я перакрочыў мяжу дазволенага.mp3
Беларускі праваабаронца Алег Воўчак 31 студзеня выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.
Там ён правёў чацьвёра сутак па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве.
Кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня „Прававая дапамога насельніцтву” Алег Воўчак быў затрыманы ў Менску 27 студзеня. Да яго падыйшоў міліцыянэр і папрасіў паказаць дакумэнты. Пасьля праваабаронца быў затрыманы.
30 студзеня суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў Воўчака віноўным у дробным хуліганстве – „лаянка матам”.
Сам Алег Воўчак адзначае, што ўсе чатыры дні за кратамі ён раздумваў над сытуацыяй, аб прычынах свайго арышту. „Я не палітык, які прэтэндуе на высокія званьні, я толькі праваабаронца”, - кажа Воўчак. Галоўная здагадка праваабаронцы ў тым, што ён перакрочыў мяжу дазволенага ў камэнтарах ці размовах з журналістамі.
У гукавым файле слухайце размову з Алегам Воўчакам.