«Газпром» абмежаваў пастаўкі газу ў Польшчу
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
03.02.2012 14:41
Ад маразоў краіну выратуюць толькі ўласныя запасы – піша „Gazeta Wyborcza”.
«Газпром» абмежаваў пастаўкі газу ў Польшчу. Ад маразоў краіну выратуюць толькі ўласныя запасы – піша „Gazeta Wyborcza”. Але праблема ў тым, што Міністэрства эканомікі ўсё больш абмяжоўвае абавязак стварэньня такіх запасаў.
У сувязі з арктычнымі маразамі, якія скавалі Ўсходнюю Эўропу, у “Газпрома” зьявіліся праблемы з экспартам. За апошнія суткі расейскі канцэрн на 7% зьменшыў пастаўкі газу ў Польшчу па Ямальскім газаправодзе. Польшча накіравала “Газпрому” просьбу на такую ж колькасьць газу, што й заўсёды, але пацьверджаньня не атрымала. Цягам апошніх сутак выкарыстаньне газу ў Польшчы дасягнула 68 к. мэтраў, тым часам як яшчэ два тыдні таму гэта было 45 тысяч.
Але Польшча не адзіная краіна, куды Расея скараціла пастаўкі. Італія ў аўторак зафіксавала недахоп газу на 8%, а ў сераду – на 13%. Учора аўстрыйскі канцэрн OMV паведаміў, што на 30% скараціліся пастаўкі Газпрому ў найбуйнейшы ў Цэнтральнай Эўропе пункт гандлю газам у Баўмгартэн пад Венай.
Выданьне супакойвае, што газавы крызыс Эўропе не пагражае. А ўсё таму, што першая палова зімы выдалася даволі цёплай. Газавыя склады ў Эўропе запоўненыя на 65%, польскія на 60%. Але ў будычыні пагроза такой праблемы можа стаць рэальнай. Сэйм летась скасаваў абавязак складаваньня газу ў Польшчы. Эўракамісія палічыла, што гэта супярэчыць эўрапейскім законам.
дг