Logo Polskiego Radia
Print

На музэй габрэяў ахвяравалі 7 мільёнаў даляраў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 04.07.2012 19:19
Музэй гісторыі польскіх габрэяў адчыніцца ў Варшаве ў 2013 годзе.
Museum of the History of the Polish Jews in WarsawMuseum of the History of the Polish Jews in Warsaw

Фота:
Фота: culture.pl

Ажно 7 мільёнаў даляраў перадаў прыватны фонд Музэю гісторыі польскіх габрэяў, які будуецца ў Варшаве. Мэцэнатам стаў фонд Taube Foundation for Jewish Life and Culture. Музэй адчыніцца ў 2013 годзе. Яго экспазыцыя разьмесьціцца на плошчы 4000 квадратных мэтраў.

Музэй будзе распавядаць ня столькі пра Галякост, колькі пра тысечагадовую гісторыі жыцьця габрэяў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Наведвальнікі музэю змогуць прасачыць за гісторыяй габрэйскага народу на працягу стагодзьдзяў, а напрыканцы даведацца пра сёньняшняе жыцьцё габрэяў у розных краінах сьвету. Госьці змогуць убачыць дакладную копію прыгожай драўлянай сынагогі, якая некалі стаяла непадалёк ад Львова, прайсьціся вуліцамі даваеннай Варшавы, ўбачаць варшаўскае гета вачыма яго жыхароў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт