Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у Польшчу

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 17.08.2012 15:30
  • Даведнік для аматараў аўтаспыну.mp3
Даведнік для аматараў аўтаспыну.

"Толькі сьвет, пабачаны асабіста, нечага варты " – напісаў калісьці Казімеж Вежыньскі. - Толькі ў дарозе адчуваеш свабоду й тое, пра што не мусіш клапаціцца пра дробязі. "

Каб пабачыць прыгожыя польскія мясьціны й краявіды - неабавязкова купляць дарагія пуцёўкі. Можна самому заплянаваць й зрэалізаваць падарожжа. Усё часьцей вяртаюцца папулярныя й 70-80 гады падарожжы аўтаспынам.

Аднак недастаткова мець толькі адвагу. Да падарожжа аўтаспынам неабходна адпаведна падрыхтавацца. Можна падарожнічаць самастойна , але найлепей у кампаніі, бо гэта й больш бясьпечна, ды і ў дарозе весялей.

Перад тым, як пачаць падарожжа, неабходна прадумаць трасу маршрута. Лепей абраць трасу з большым рухам, нават калі яна будзе даўжэйшай. Неабходна мець пры сабе мапу краіны з пазначанай аўтамагістральнай сеткай. Для турыстаў найлепшай зьяўляецца мапа з пранумэраванымі дарогамі, з пазначанымі зьездамі з аўтастрадаў і бэнзапраўкамі, плянамі праезду прынамсі некалькіх буйных гарадоў і пазначанай турыстычнай часткай.

Перад выездам у падарожжа варта нешта даведацца пра месца падарожжа. Найпрасьцей пашукаць у сеціве інфармацыю пра цікавыя аб’екты, напрыклад гістарычнага ці культурніцкага характару, знайсьці правераныя пункты харчаваньня, гатэлі ці кэмпінгі. Даведацца пра гарадзкую камунікацыю.

Зьбіраючы ў дарогу заплечнік трэба памятаць, што ўвесь свой багаж прыдзецца насіць на сваіх плячах, таму перад тым, як спакавацца, найлепш за ўсё зрабіць сьпіс прыдатных рэчаў.

  1. Вопратку на цёплыя й халодныя дні ( найлепш сьветлага колеру. Можа й брудзіцца хучэй, за тое здалёк выглядае больш прыстойна).
  2. Спальнік і турыстычную мату, калі камусьці хочацца насіць, то можа ўзяць і намёт.
  3. Плашч- намёт. Спатрэбіцца ў дажджлівае надвор’е.
  4. Зручны абутак, найлепш тэнісоўкі ці сандалі, альбо адно й другое.
  5. Цёплыя шкарпэткі.
  6. Абязбольваючыя лекі.
  7. Блёк паперы фарматам А3 спатрэбіцца на шашы, каб спыніць папутку.

Дасьведчаныя вандроўнікі кажуць, што ёсьць некалькі спосабаў злавіць папутку:

  1. Клясычны спосаб- выцягнуць руку й церпяліва чакаць, ажно хтосьці спыніцца. Кіроўцу трэба ўсьміхацца. Кіроўца павінен бачыць твар падарожніка. Ня варта хаваць багаж і папутчыкаў у кустах, бо кіроўца можа перадумаць і ад’ехаць. Варта трымаць у руках дарожную мапу.
  2. Табліца. На паперы трэба напісаць назву мясцовасьці куды вы зьбіраецеся ехаць. Найлепш пісаць маркэрам, бо такі надпіс лепей бачны здалёк.
  3. Злавіць машынуна паркінгу альбо бэнзапраўцы. Падысьці да кіроўцы й запытацца куды едзе й ці не падвязе.

Калі нехта захоча падвезьці вас, то памятяйце, папутка- гэта не таксоўка. З кіроўцам варта паразмаўлаць, нават калі вам ня хочацца, то прынамсі з удзячнасьці.

І яшчэ адна дылема- плаціць ці не плаціць за падвозку?

Бывае па рознаму - адныя кіроўцы абураюцца, што ім ня плацяць, бывае й інакш- крыўдзяцца на запрапанаваныя грошы, бо ўзялі падарожнікаў з добрага сэрца. Ёсьць у Польшчы трасы, дзе прынята плаціць за падвозку, напрыклад на трасе Варшава- Радам.

І яшчэ некалькі словаў пра бясьпеку.

  1. Грошы й дакумэнты заўсёды трэба мець пры сабе, схаваныя ва ўнутраных нябачных кішэнях вопраткі.
  2. У кашальку трэба мець дробныя грошы на нейкія непрадбачаныя выдаткі.
  3. У ніякім выпадку не кідаць заплечнік у багажнік. Ён павінен быць такой велічыні, каб зьмясьціўся паміж каленамі.
  4. І яшчэ варта , як кажуць, мець вочы вакол галавы. Сачыць за абставінамі й быць уважлівым у незнаёмым месцы й асяродзьдзі.

Шчасьлівага падарожжа й прыемных уражаньняў ад пабачанага!

Падрыхтавала Караліна Русіновіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт