Logo Polskiego Radia
Print

Увага турысты - гадзюкі!

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.08.2012 08:30
Гадзюкі звычайныя зьявіліся на тэрыторыі Кракаўска-Чэнстахоўскай юры.
pl.wikipedia.orgpl.wikipedia.org

pl.wikipedia.org
pl.wikipedia.org

Звычайныя гадзюкі зьявіліся ў лясах Кракаўска-Чэнстахоўскай юры - геаграфічным макрарэгіёне, разьмешчаным на поўдні Польшчы.

Службы аховы правапарадку заклікаюць мясцовых жыхароў і турыстаў гуляць па лясных сьцяжынках з асаблівай асьцярожнасьцю.

Пакуль гадзюкі былі заўважаныя ў ваколіцы мясцовасьцяў Аградзенец, Цёнгавіцэ й Парэмба. Мясцовыя жыхары кажуць, што гадзюкі часта сустракаюцца на вясковых дарогах, панадворках , а нават у гаражах, у чым пераканаўся нядаўна адзін зь кіроўцаў, які патэлефанаваў пажарнікам.

Кіроўца: Гадзюка трапіла ў мой аўтамабіль. Я не магу яе знайсьці. У маёй машыне перасоўныя дзьверы. Калі я пабачыў гадзюку, то прыціснуў яе гэтымі дзьвярыма, а яна вярнулася назад - у машыну.

- паведамляў кіроўца.

Укус звычайнай гадзюкі не зьяўляецца пагрозай для жыцьця чалавека. Таму Артур Ясіньскі - лекар хуткай дапамогі раіць, як у гэткай сытуацыі сябе паводзіць.

Артур Ясіньскі: Трэба неадкладна накіравацца да лекара. Руку або нагу найлепш было б прывесьці ў стан нерухомасьці, каб атрута не разыходзілася па арганізьме. Можна таксама ахаладзіць месца ўкусу. Можна зрабіць перавязку.

- кажа лекар.

Пакуль у згаданым рэгіёне Польшчы не фіксаваліся выпадкі ўкусаў гадзюкаў. Тым ня менш, экспэрты раяць, каб на шпацыр у лес адпаведна апрануцца ды паводзіць сябе ўважліва.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт