Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у Польшчу

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 24.08.2012 19:40
  • Найпрыгажэйшы мазурскі байдарачны шлях.mp3
Найпрыгажэйшы мазурскі байдарачны шлях.

У тым, што Мазуры зьяўляюцца цудам натуры, нікога ў Польшчы ня трэба пераконваць. Хаця “краіна тысячы азёраў” не патрапіла ў сьпіс 7 новых цудаў сьвету, абраных інтэрнэт-карыстальнікамі з усяго сьвету, то яна была 28 фіналістам конкурсу. А не сакрэт, што гэта ўнікальны куток на мапе Польшчы.

Край Мазурскіх азёраў, таксама вядомы як Мазурскае паазер'е, зьяўляецца макра-рэгіёнам. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй Польшчы. На яго тэрыторыі знаходзяцца больш за 2000 натуральных азёраў. Паазер'е пачынаецца прыкладна 290 кілямэтраў на ўсход ад ніжняй Віслы на мяжы паміж Польшчай і Летувой і займае плошчу каля 520 квадратных кілямэтраў. Дзякуючы багацьцю й разнастайнасьці азёр, рэк, ручаёў і сотняў каналаў, якія спалучаюць азёры, тут існуюць ідэальныя ўмовы для сплываў на байдарках і для ветразевага спорту.

Нядаўна група аматараў байдарачных сплываў правяла ўласнае інтэрнэт- галасаваньне на найпрыгажэйшы мазурскі байдарачны шлях. Удзельнікам галасаваньня было запрапанавана абраць самы прыгожы й маляўнічы водны шлях сярод усіх мазурскіх, якім можна праплыць на байдарцы. Галасаваньне адбывалася з 1 ліпеня па 14 жніўня. Найбольш галасоў было аддадзена на 34-кілямэтровы шлах імя Міхала Кайкі. Траса гэтага шляху спалучала азёры Сьнярдвы, Тыркла, раку Ажышы, канал Ажышкі, возера Ажыш, канал Росткі, канал Агродак і азёры Агродак, Ліпіньска й Здэды. На гэтым шляху ў мясцовасьці Агродак, дзе жыў Міхал Кайка знаходзіцца музэй ягонага імя. Гэты васковы цясьляр і каменшчык у сваёй паэзіі й прозе адлюстроўваў прыгажосьць мазурскіх пэйзажаў. Але ў першую чаргу ён стараўся захаваць арыгінальнасьць мазурскай гаворкі й змагаўся за польскую мову й культуру ў часы германізацыі мазурскіх тэрыторыяў. 22 верасьня споўніцца 72-я гадавіна з дня сьмерці Кайкі. Арганізатары конкурсу абяцаюць, што 1 верасьня будзе зладжана імпрэза "Байдаркі - актыўны спосаб правесьці лета". Бясплатны паход на байдарках будзе зладжаны для 50 асобаў.

А вось аматарам ветразевага спорту добра вядомыя мясцовасьці Мікалайкі, Ольштын, Мрангова ці Гіжыцка. Дарэчы, больш за 20 гадоў у Гіжыцку адбываецца вядомы фэстываль музыкі кантры. Трэба ўзгадаць, што вядомыя крыжацкія замкі таксама знаходзяцца на Мазурах.

Падрыхтавала Караліна Русіновіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт