Logo Polskiego Radia
Print

Беларус выйграў конкурс на найлепшы кліп для Sigur Ros

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 09.10.2012 21:14
Праца Руслана Фядотава набрала найбольшую колькасьць галасоў юзэраў.

/

Беларускі рэжысэр Руслан Фядотаў выйграў конкурс на найлепшы кліп для сусьветнавядомага ісьляндзкага гурта Sigur Ros. Пераможца абіраўся шляхам галасаваньня інтэрнэт-юзэраў.

Агулам на конкурс было даслана каля адной тысячы прац з усіх куткоў плянэты. Як гаворыцца на сайце гурта, кліп беларусаў атрымаўся глыбока атмасфэрным і бездакорным.

Музыкі нагадваюць, што пяць гадоў быў абвешчаны аналягічны конкурс на найлепшы кліп па сьлядах ісьляндзкага туру Sigur Ros “Heima». Тады свае працы даслалі толькі 57 каманд.

Разам з тым, музыкі пакінулі за сабой права назваць найлепшы кліп паводле свайго густу. Ён будзе абраны падчас Лёнданскага кінафэстывалю, а імёны аўтараў апублікуюць на сайце гурта 15-га кастрычніка. Пераможца атрымае ад музыкаў прэмію – 5 тысяч даляраў.

дг

tags: музыка
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт