Logo Polskiego Radia
Print

Дні польскай фатаграфіі ў Віцебску

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 10.10.2012 10:00
Імпрэзу адкрые выстава фатаграфій Пятра Мушаліка „VANITAS” (“Марнасьць”)

/

У сераду ў Віцебску пачынаюцца Дні польскай фатаграфіі. Імпрэзу адкрые выстава фатаграфій Пятра Мушаліка „Vanitas” (“Марнасьць”)

“Vanitas” Пятра Мушаліка – гэта цыкл вялікафарматных фатаграфій, выкананых на традыцыйных клішэ з 60-х і 70-х гадоў. Галоўная думка прац – хуткацечнасьць часу, а таксама глыбокая рэфлексія над фатаграфіяй і фатаграфаванай матэрыяй.

Прасторай творчых пошукаў для Пятра Мушаліка зьяўляюцца вобразы й прадметы, узятыя са штодзённага жыцьця. Сапсаваныя садавіна й гародніна, якія ўжо нікога не прывабяць смакам і пахам. Вобраз мёртвай натуры, замкнёны ў фотакадры, быў выбраны са звыклай рэчаіснасьці, каб засьведчыць пра яе сутнасьць, якой, без сумненьня, зьяўляецца час. Бескарысныя, адкінутыя, закляймёныя гніеньнем дары прыроды Мушалік зрабіў прадметам сваіх разважаньняў і мастацкай дзейнасьці.

Экспазыцыю можна пабачыць да 11 лістапада ў Віцебску, у Арт-цэнты Марка Шагала, на вул. Путна, 2.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт