Logo Polskiego Radia
Print

У наступным годзе пачнецца аднаўленьне Быхаўскага замку

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 31.10.2012 08:00
Зь дзярбюджэту на гэтыя мэты плянуецца выдаткаваць больш за 170 тысяч даляраў.

/

Больш за 170 тысяч даляраў пойдзе на кансэрвацыю Быхаўскага замку - адзінага ў Беларусі горада-крэпасьці ўзору стагодзьдзя XVII, які захаваўся да нашых дзён.

У бліжэйшы час плянуецца правесьці абсьледаваньне стану замка, затым навесьці на яго тэрыторыі парадак і пачаць археалягічныя раскопкі. Знойдзеныя археолягамі экспанаты будуць перададзены ў Быхаўскі краязнаўчы музэй для стварэньня новай экспазыцыі ў адроджаным Быхаўскім замку.

Як мяркуецца, у адноўленым замку разьмесьціцца экспазыцыя мясцовага краязнаўчага музэя, раённая бібліятэка й выставачныя залы, а ў двары горада-крэпасьці будзе працаваць канцэртная пляцоўка пад адкрытым небам.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт