Logo Polskiego Radia
Print

Падляская атмасфэра ў Менску

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 12.12.2012 15:13
Да 5 студзеня ў Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва можна пабачыць фотавыставу Томаша Тамашэўскага.

/

“Гарантуецца атмасфэра добразычлівасьці. Падляшша”. Так называецца выстава польскага фатографа Томаша Тамашэўскага, якая 11 сьнежня адчынілася ў Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску. Экспазыцыя будзе працаваць да 5 студзеня.

Выстава прэзэнтуе сэрыю фатаграфій, прысьвечаных быту, працы й рэлігійна-абрадавым аспэктам жыцьця насельніцтва Падляшша, сярод якіх, як вядома, значную колькасьць складаюць беларусы.

“ Цудоўныя, някранутыя лясы, птушкі й дзікія жывёлы, зьвілістыя й зарослыя рэкі – рамантычныя фатаграфіі, зусім іншыя, чым з цэнтральнай альбо паўднёвай Польшчы. Калі я прыехаў сюды зімою на пачатку 2011 году, выявы, якія былі ў памяці, супаставіліся з рэчаісьнасцю – і пацьвердзіліся” – кажа пра свае працы Тамашэўскі. Томаш Тамашэўскі займаецца фатаграфіяй для прэсы, публікуе свае працы як у важнейшых польскіх часопісах, так і ў найбуйнейшых замежных, такіх як:”Stern”, “Paris Match”, “GEO”, “New York Times”, “Time”, “Fortune”, “Vogue”, “Die Zeit”, “Elle”. Аўтар шматлікіх пэрсанальных выставаў у ЗША, Канадзе, Англіі, Ізраілі, Японіі, Галяндыі, Італіі, Нямеччыне, Польшчы й на Мадагаскары.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт