Logo Polskiego Radia
Print

Стынг выступіць у Асьвенцыме

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 23.01.2013 14:40
Яго выступ адбудзецца ў рамках фэстывалю Life Festival Oświęcim.

29 чэрвеня ў Асьвенцыме выступіць Стынг. Яго выступ адбудзецца ў рамках фэстывалю Life Festival Oświęcim. Гэта будз 12-ты па ліку выступ былога лідара гурту The Police у Польшчы.

Сёлета ў праграме Life Festival Oświęcim канцэрты клясычнай музыкі й тэатральныя выступы. Раней на імпрэзе выступалі Пітэр Габрыель, Джэймс Блант і Matisyahu.

Упершыню фэстываль адбыўся ў 2010 годзе. Мэта імпрэзы – будаваць мірныя адносіны па-над культурнымі й дзяржаўнымі межамі, асуджэньне расізму й антысэмітызму.

дг

tags: музыка
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт