Logo Polskiego Radia
Print

Kazik сьвяткуе юбілей

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 13.03.2013 12:00
Аднаму з самых папулярных польскіх рок-музыкаў, вакалісту, саксафаністу й аўтару песен Казіку Сташэўскаму споўнілася 50 год.

fot.
fot. arch. PAP Jakub Kaczmarczyk.jpg

Сташэўскі, альбо проста Kazik, зьяўляецца лідарам гуртоў Kult, Kazik Na Żywo i El Doopa, а таксама займаецца сольнымі праектамі.

Казік Сташэўскі нарадзіўся ў 1963 годзе ў Варшаве. Яго бацька Станіслаў быў бардам і паэтам, а падчас акупацыі – жаўнерам Арміі Краёвай, удзельнікам Варшаўскага паўстаньн.

У 1982 годзе 19-гадовы Казік стварыў гурт Kult, які выконваў сумесь року, панку й джазу. Тэксты Казіка, гэтаксама як і вершы ягонага бацькі, высьмейвалі палітычную сыстэму, Касьцёл, палітыкаў і нацыянальныя традыцыі. Пасьля падзеньня камуністычнай сыстэмы аб’ектам крытыкі гурту стаў новы “эстаблішмэнт”.

Першы канцэрт гурту Казіка адбыўся 7 ліпеня 1982 году ў варшаўскім клюбе “Remont”. Бунтарская каманда пачала сваю кар’еру як і мноства іншых панк-рок гуртоў, у часы ваеннага становішча.

У траўні 1987 г. выйшаў яго першы дыск. Шмат песен так і не трапілі на плыту з-за пратэсту цэнзуры. У чарговых альбомах Kult камэнтаваў польскія рэаліі ўсё больш адважна.

Сташэўскі за сваю творчасьць атрымаў шэраг узнагарод: прэмію Fryderyk, Paszport Polityki, Machiner, а таксама ўзнагароду MTV. Але на цырымоніях уручэньня ён зьяўляўся краней рэдка.

дг

tags: музыка
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт