Logo Polskiego Radia
Print

90-гадовая амэрыканка скочыла з парашутам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.04.2013 16:47
Старасьць – гэта стан розуму, а не біялягічны ўзрост.

Гэты прынцып для пажылых аптымістаў пацьвердзіла амэрыканка з Алабамы, якая нестандартна вырашыла адзначыць свае 90 гадоў.
Ідэя нарадзілася 10 гадоў таму, аднак тады Мэрыён Стэнглер ня вырашылася гэта зрабіць. Цяпер сьцьвердзіла, што яна нічога не прайграе. Жанчына села на самалёт і скочыла разам зь інструктарам на парашуце. „Некаторыя знаёмыя казалі, што я хіба звар’яцела. А я думаю, што гэта фантастычная прыгода”, - кажа амэрыканка.
Аднак Мэрыён Стэнглер ня будзе ўнесена ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Рэкорд належыць брытанцы Пэгі Макелпайн, якая скочыла з парашутам летась, ва ўзросьце 104 гадоў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт