Logo Polskiego Radia
Print

22 чэрвеня 1941 году

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.06.2013 08:00
  • 22.06.1941.mp3
Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Менавіта так называецца вайна паміж СССР і гітлераўскай Нямеччынай.

Савецкія
Савецкія ваеннапалонныя. Фота з архіва Bundesarchiv, Bild 169-0864 / CC-BY-SAб pl.wikipedia.org

Яна зьяўляецца адным з галоўных элемэнтаў Другой Сусьветнай вайны, якая да 22 чэрвеня 1941 году ішла ўжо 2 гады. Да гэтага моманту Гітлер акупаваў амаль усю Эўропу. Актыўнае супраціўленьне аказвала толькі Вялікабрытанія. Усе іншыя краіны (за выключэньнем Швайцарыі й Швэцыі, якія заставаліся нэйтральнымі), альбо былі захоплены немцамі, альбо сталі саюзьнікамі Нямеччыны, як, напрыклад, Балгарыя, Італія, Венгрыя, Румынія, Фінляндыя. Вайна з СССР, нягледзячы на тое, што Савецкі Саюз быў у пэўны момант саюзьнікам Гітлера, была непазьбежная. Тым ня менш, атака немцаў на СССР была нечаканасьцю для савецкіх уладаў.

Плян вайны супраць СССР называўся “Плян Барбароса” (у гонар нямецкага імпэратара Фрыдрыха Барбаросы). Галоўнай мэтай пляну было ў самыя кароткія тэрміны нанесьці моцныя ўдары па савецкіх войсках і на працягу двух тыдняў, максымальна аднаго месяца, скончыць вайну, інакш кажучы, гэта павінна была быць “маланкавая вайна”. Асноўныя сілы праціўніка былі падзелены на 3 групы: Поўнач, Цэнтр і Поўдзень. Група арміі “Цэнтар” павінна была разьвіваць наступленьне ў накірунку Масквы.

Нa пачатку вайны нямецкае войска на межах з СССР налічвала 4,3 мільёна чалавек, СССР 3 мільёны 100 тыс., хаця агульна войска налічвала больш за 5 мільёнаў чалавек.

Нечаканы ўдар гітлераўцаў дазволіў у некалькі дзён авалодаць заходнімі тэрыторыямі СССР.

Вайна сталася для народаў СССР жудаснай трагедыяй. На працягу вайны загінула 26,5 мільёна чалавек. Вайсковыя страты гэта 8 мільёнаў 600 тыс. чалавек. Усе астатнія гэта мірныя жыхары.

Немцы й іх саюзьнікі за гады вайны страцілі больш за 12 мільёнаў чалавек.

Гэтая вайна сталася адной з самых жорсткіх за ўсю гісторыю чалавецтва, тым ня менш, падзеі апошніх гадоў у сьвеце паказваюць, што чалавецтва не навучылася вырашаць канфлікты мірным шляхам.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт