Logo Polskiego Radia
Print

Палякі зьнялі мэлядраму пра геяў (відэа)

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 30.10.2013 12:19
Польская прэм’ера фільма заплянаваная на 22-га лістапада.

“Плывучыя хмарачосы” - так называецца мастацкі фільм маладога рэжысэра Томаша Васілеўскага, які распавядае пра тэму-табу ў польскім грамадзтве – гомасэксуалізм.

Сюжэт стужкі наступны: Куба вучыцца ў Акадэміі фізычнага выхаваньня, жыве з мамай і дзяўчынай Сыльвіяй, якую моцна кахае. Ён таленавіты спартовец, займаецца плаваньнем. На адной зь імпрэз ён знаёміцца з Міхалам. Паміж хлопцамі нараджанцца моцнае эмацыйнае пачуцьцё. Адносіны Кубы й Сыльвіі пачынаюць ускладняцца.

Гэта ўнівэрсальная гісторыя пра сталеньне, пошук уласнага я, а таксама прыняцьце сябе такім, які ты ёсьць.

Аўтар сцэнару й рэжысэр – Томаш Васілеўскі. Фільм здабыў некалькі ўзнагарод на фэстывалі ў Карлавых Варах і Ўроцлаве. Польская прэм’ера фільма заплянаваная на 22-га лістапада.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт