Logo Polskiego Radia
Print

Пачынаецца эра модульных смартфонаў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 31.10.2013 16:33
  • nauka.mp3
Motorola падтрымала ідэю стварэньня модульных смартфонаў.

Фота:
Фота: блёг Motorola


На пачатку верасьня дызайнэр Дэйв Хакэнс выклаў у сеціва відэаролік з расповедам пра прыдуманым ім смартфон Phonebloks. Усе кампанэнты апарата (ад экрана і памяці да гіраскопа і Bluetooth) прадстаўлялі сабой здымныя блёкі, якія пры непаладках (або састарэньні) можна замяніць на іншыя. Тады над Хакэнсам пасьмяяліся, а вось цяпер, праз паўтара месяца, аб падтрымцы яго праекту заявіла кампанія Motorola.

Дэйв Хакэнс жыве ў Галяндыі. Адно з галоўных захапленьняў дызайнэра – экалагічнасьць і ідэя паўторнага выкарыстаньня матэрыялаў.

Ідэя стварэньня модульнага тэлефона прыйшла Хакэнсу ў галаву пасля таго, як у яго зламаўся фотаапарат: з ладу выйшаў прывад аб'ектыву. Дызайнэр зьвязаўся з вытворцам, але той адмовіўся рамантаваць прыладу і прапанаваў купіць новую камэру. Хакэнса разьюшыла думка пра тое, што фотаапарат прыйдзецца выкінуць, хоць усе іншыя вузлы – экран, батарэя, памяць, працэсар – працавалі бездакорна. У інтэрвію ён правёў паралель з роварам: "Калі ў вас спусьціла кола, вы не аддаеце ровар на сьмецьцезвалку, вы проста купляеце новую камэру".

І вось гэтую ідэю Хакэнс вырашыў прымяніць да смартфону. Дызайнэр прапанаваў праект апарата пад назвай Phonebloks. Ён складаецца з асноўнай платы («базы») з гнёздамі і зьменнымі модулямі, якія мацуюцца да «базы». Модулем, паводле задумы Хакенса, можа быць усё, што заўгодна – экран, батарэя, Wi-Fi, Bluetooth, гіраскоп, дынамік, мікрафон, GPS, антэна, памяць.

Асноўнымі каштоўнасьцямі праекту, на думку дызайнэра, павінны стаць, па-першае, магчымасьць безь цяжкасьці замяніць кампанэнт, які выйшаў з ладу, а па-другое, лёгкасьць апгрэйду. Па-трэцяе, як кажа Хакэнс, Phonebloks дае магчымасьць стварыць унікальны смартфон пад уласныя патрэбы: фатографу патрэбныя добрая камэра і карты памяці, падарожніку – ёмістая батарэя, бабулі – гучны дынамік і кантрастны экран.

Хакэнс правільна ацаніў свае сілы. Разумеючы, што ён усяго толькі дызайнэр, ён пачаў зьбіраць на свой праект ня грошы, а "лайкі", шукаючы пры гэтым сур’ёзнага партнэра для рэалізацыі задумы. Ідэю падтрымала Motorola.

Усё выглядае цікава, асабліва пры наяўнасьці відавочнай пагрозы: напрыклад, кітайскай кампанія ZTE распрацоўвае ўласны праект модульнага смартфону Eco-Mobius. Спрэчка пра тое, чый стандарт модуляў больш стандартны, можа пачацца хутчэй, чым нам здаецца.

lenta.ru/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт