Logo Polskiego Radia
Print

Адпачынак на Былтыцы: Ястарня (ФОТА, ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.07.2014 18:52
  • Ястарня.mp3
Сёньня, паважаныя радыёслухачы, у рубрыцы “Запрашаем у Польшчу” працягнем вандроўку па польскаму ўзьбярэжжу Балтыкі.

foto:
foto: wikipedia
foto:
foto: wikipedia

Сёньня, паважаныя радыёслухачы, у рубрыцы “Запрашаем у Польшчу” працягнем вандроўку па польскаму ўзьбярэжжу Балтыкі. І цяпер распавяду вам пра невялічкую, але вельмі прыгожую мясцовасьць, разьмешчаную на Хэльскім паўвостраве. Гэта гарадок Ястарня, насельніцтва якога складае ўсяго каля 4 тыс. чалавек. У склад Ястарні ўваходзяць Кузьніца ды Юрата - іншыя вядомыя польскія балтыйскія курорты, якія некалі былі асобнымі мясцовасьцямі.
Першыя пісьмовыя крыніцы, у якіх узгадваецца мясцовасьць, датуюцца 1378 годам. Гэта дакумэнты Ордэну крыжакоў, у якіх гаворыцца пра правілеі ў гандлі для населеных пунктаў, разьмешчаных на Хэльскім паўвостраве. Да ХХ стагодзьдзя Ястарня была звычайнай рыбацкай вёскай, а турысты прыяжджалі сюды зрэдку. Мясцовасьць пачала разьвівацца ў 20-30 гады мінулага стагодзьдзя, калі тут быў пабудаваны рыбацкі порт ды праведзена чыгунка. Тады ж у Ястарню пачалі прыбываць першыя турысты. У 1973 годзе Ястарні былі нададзеныя гарадзкія правы.
Шырокія пясчаныя пляжы курорта акружаны хваёвымі лясамі, што стварае непаўторны мікраклімат.

foto:
foto: wikipedia


Большасьць гасьцініц Ястарні разьмешчаны ўздоўж узьбярэжжа Балтыйскага мора. Гатэлі курорта ўяўляюць сабой сучасныя гасьцінічныя комплексы з шырокім спэктрам дадатковых паслуг. У прыватнасьці, у гатэлях узроўню 4-5 зорак існуюць спа-і фітнэс-цэнтры, крытыя басэйны, устаноўлена лячэбна-аздараўленчае абсталяваньне, якое дазволіць сумясьціць летні адпачынак з прыемнымі касмэтычнымі працэдурамі. Частка гатэляў Ястарні займае старыя вілы й асабнякі, гасьцінічныя нумары ў якіх дэкараваныя ў марскім стылі. У пансіянатах і прыватным сэктары ўзровень паслуг крыху ніжэйшы, аднак і кошты разьмяшчэння часам мінімальныя.

foto:
foto: wikipedia


Ястарня - былая рыбацкая вёска, дзе захаваны асаблівы калярыт месца: лодкі й паразьвешваныя сеткі ў дворыках і на вуліцах горада нагадваюць пра мінулае. У рыбацкай хаціне, разьмешчанай на ўзьбярэжжы, узноўлены інтэр'ер XIX стагодзьдзя й захаваны старадаўнія рыбалоўныя аснады.
Ястарня выдатна падыходзіць для рыбалкі й заняткаў віндсэрфінгам, арэнда абсталяваньня магчымая на ўзбярэжжы. Там жа можна арандаваць ровары для прагулкі па маляўнічых веласіпедных трасах, пракладзеных уздоўж прыморскага бульвара.
вс

foto:
foto: wikipedia

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт