Logo Polskiego Radia
Print

Польшча выпускае першы электрамабіль

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 14.01.2015 13:10
Цана машыны – усяго 5 тысячаў эўра. Езьдзіць на ёй змогуць нават 14-гадовыя падлеткі.
Фота: niepoprawni.plФота: niepoprawni.pl

Польская фірма Romet выпускае на рынак першы электрамабіль – піша Dziennik Gazeta Prawna. Кіраваць машынай Romet 4 змогуць нават уладальнікі правоў катэгорыі АМ, якая патрабуецца для кіраваньня мапэдам! А гэта значыць, што за стырно новага электрамабіля могуць сесьці нават 14-гадовыя падлеткі. Цана навінкі – 5 тысячаў эўра.

Другая мадэль электрамабіля - Romet 7 - будзе большай і даражэйшай. Для яе кіраваньня будуць патрэбныя правы катэгорыі B1 – такой жа, як для кіраваньня квадрацыклам. Кіраваць машынай змогуць 16-гадовыя маладыя людзі.

Фірма Romet – вядомы ў Польшчы вытворца скутэраў, матацыклаў і квадрацыклаў. Сваю навінку – электрамабілі – фірма намераная прадаваць у асноўным у Нямеччыне, Італіі ды Францыі.

Dziennik Gazeta Prawna/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт