Пра гэтую падзею гавораць ня так шмат у параўнаньні з агульнапольскімі паўстаньнямі 1831 і 1863 – 1864 гадоў.
Напэўна таму, што яно змагло ахапіць толькі Вольны горад Кракаў. Трэба сказаць, што першапачаткова арганізатары паўстаньня ў Кракаве скіравалі свае высілкі на агітацыю і мабілізацыю сялян. Варта прыгадаць, што папярэднія паўстаньні Касьцюшкі і паўстаньне 1831 году гэта былі выключна шляхецкія паўстаньні. Польскае, беларускае і літоўскае сялянства не разглядалася як рухавік барацьбы.
У Кракаве быў створаны адмысловы Народны Ўрад Рэчы Паспалітай Польшчы, які паабяцаў сялянам, у выпадку іх удзелу ў паўстаньні, надзяліць іх зямлёю ва ўласнасьць.
У склад Рады ўвайшлі Карл Лібельт, Людвіг Гажкоўскі, Ян Тысоўскі – філосафы і публічныя дзеячы. Аднак “хаджэньне ў народ” не прынесла выніку, па прычыне недахопу жадаючых працаваць з сяланамі. Больш таго, сярод рэвалюцыянераў аказаўся здраднік, які раскрыў пляны паўстаньня і больш за 70 чалавек, сярод іх, шэраг ключовых асобыў, былі арыштаваныя прускімі ўладамі.
20 лютага 1846 году было вырашана пачаць паўстанье ў ноч з 21 на 22 лютага.
Нягледзячы на тое, што паўстаньне было даволі кепска арганізавана і не скаардынавана, палякам ўдалося ўтрымаць Кракаў. Да атрадаў добраахвотнікаў далучылася толькі каля 6 тыс. чалавек, пры гэтым не ўсім хапала зброі і, тым большЭ досьведу. Таму хутка паўстанчыя атрады былі разьбітыя аўстрыйскімі вайскоўцамі, а Кракаў захоплены аўстрыйцамі 27 лютага.
Шмат хто з паўстанцаў зьбеглі ў Прусію, дзе яны былі схоплены, хтосьці прыгавораны да сьмерці, альбо да дзясяткаў гадоў зьняволеньня, напрыклад, Карль Ліберт, шмат каго прускія ўлады перадалі Расеі.
Тым ня менш, дзякуючы таму, што ў хуткім часе пачалася рэвалюцыя “Вясна народаў”, удзельнікі паўстаньня былі выпушчыны.
Пасьля паўстаньне Вольны Горад Кракаў быў цалкам пазбаўлены незалежнасьці і далучаны да Аўстрыйскай Імпэрыі.
Павал Усаў