Logo Polskiego Radia
Print

“Краёвая ідэя: пераацэнка палітычнага й культурнага значэньня”

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 18.03.2015 13:00
Інстытут "Палітычная сфэра", Беларускі Калегіюм і Польскі Інстытут ў Менску запрашаюць на дыскусію й прэзэнтацыю анталёгіі краёвай думкі.

Дыскусія “Краёвая ідэя: пераацэнка палітычнага й культурнага значэньня” з удзелам аднаго з першых дасьледчыкаў краёвай ідэі – Яна Юркевіча, прафэсара Познаньскага ўнівэрсітэта - адбудзецца 19 сакавіка а 18.30 у Менску.

Акрамя Яна Юркевіча ў дыскусіі прымуць удзел вядомыя беларускія дасьледчыкі: Алесь Смалянчук, Андрэй Казакевіч, Алесь Пашкевіч, Ігар Бабкоў.

Падчас абмеркаваньня плянуецца закрануць пытаньні: Якое месца краёвая ідэя займае ў палітычнай і інтэлектуальнай гісторыі рэгіёну? Якія асноўныя палітычныя й культурныя ідэі разьвіваліся краёўцамі?

Якія аспэкты краёвай ідэі захоўваюць сваё значэньне сёньня? Як спадчына краёвай ідэі выкарыстоўвеюцца ў культурнай прасторы й палітычным жыцьці Беларусі, Летувы й Польшчы?

Дыскусія будзе спалучана з прэзэнтацыяй электроннай вэрсіі “Анталёгіі краёвай ідэі: пачатак ХХ ст.”, падрыхтаванай Інстытутам “Палітычная сфэра”.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт