Logo Polskiego Radia
Print

31.10.1984 г. была застрэлена Індзіра Гандзі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.10.2015 08:02
  • 31.10.1984.mp3
Яе застрэлілі ўласныя целаахоўнікі-сікхі.
Індзіра Гандз і Жаклін Кэнэдзі.Індзіра Гандз і Жаклін Кэнэдзі.foto: www.flickr.com

31 кастрычніка 1984 году была застрэлена прэм’ер-міністар Індыі Індзіра Гандзі.

Індізіра Гандзі была адным з самых вядомых палітыкаў Індыі й сьвету. Яна кіравала краінай зь невялічкім перапынкам 15 гадоў. 31 кастрычніка 1984 году яна была забіта сваімі ўласнымі ахоўнікамі сікхамі.

Прычынай гэтага забойства была помста за тое, што Індзіра Гандзі загадала штурмаваць храм сікхаў у Пэнджабе.

Справа ў тым, што сікхі - гэта вялікая рэлігійная супольнасць, якая налічвае да 22 мільёнаў чалавек. У асноўным яны пражывалі ў індыйскім штаце Пэнджаб. У 80-х гадох лідары сікхаў на чале зь Сінгхам Бхіндранвале патрабавалі шырокай палітычнай аўтаноміі і ўтварэньня сваёй уласнай дзяржавы Халістан (літаральна, «краіны чыстых»). Палітычным цэнтрам сэпаратыстаў сталася сікхская сьвятыня «Залаты храм».

Каб канчаткова разабрацца з сэпаратыстамі, Гандзі разгарнула шырокую вайсковую апэрацыю.

Летам 1984 году ў Пэнджабе быў уведзены камэнданцкі час. Але, між ты, у «Залатым храме» сабралася каля 10 тысячаў паломнікаў. 5 ліпеня распачаўся штурм храма вайскоўцамі. У выніку штурму загінула, па афіцыйных зьвестках, 83 вайскоўцы й 492 асобы ўнутры храма. Па неафіцыйных, загінула значна больш - да 500 вайскоўцаў і 3 тысячы мірных грамадзян. Апэрацыя «Блакітная зорка», сталася адной з нэгатыўных старонак ва ўнутранай палітыцы Індзіры Гандзі.

31 кастрычніка 1984 году Індзіра Гандзі была застрэлена сваімі ахоўнікамі Сатванам Сінгхам і Біянтам Сінгхам, калі яна ішла, каб даць інтэрвію брытанскаму журналісту Пятру Усьцінаву. Гандзі была застрэлена ўпрост, у яе патрапіла 31 куля, і яна памерла ў шпіталі.

Пасьля яе сьмерці пачаліся масавыя беспарадкі, накіраваныя супраць сікхаў. Індусы палілі маёмасьць і дамы сікхаў, забівалі нявінных людзей. Раджыў Гандзі, сын Індзіры Гандзі, так пракамэнтаваў гэтыя падзеі: «Калі вялікае дрэва падае, трасецца зямля».

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт