Logo Polskiego Radia
Print

Кулінарная рубрыка: тварожна-бананавыя блінчыкі (РЭЦЭПТ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.12.2015 19:45
  • блінчыкі.mp3
Лёгкае, смачнае, сытнае й пахучае сьнеданьнем, прычым гатуецца яно няцяжка.
Ian Ransley/flickr.com

Набліжаюцца «Мікалайкі», якія адзначаюцца 6 сьнежня. Гэтае сьвята вядомае з канца 9-га стагодзьдзя, атрымала яно назву ў гонар сьвятога Мікалая – біскупа Мірлікійскага.
Яго яшчэ называюць «біскупам бедных», і зь ім зьвязаныя шматлікія легенды ягонай патаемнай дапамогі бедным дзяўчатам, каб тыя маглі выйсьці замуж. У гэты дзень ягоным прыкладам сталі карыстацца бацькі, якія таемна клалі падарункі сваім дзецям, а тыя верылі, што падарункі – ад Сьвятога Мікалая. Сьпярша гэтая традыцыя распаўсюдзілася ў Нямеччыне, дзе перад калядным сьвятам бацькі дарылі дзецям новую зімовую вопратку. Пазьней пачалі дарыць таксама ласункі, арэхі, сухафрукты й цацкі. Іх клалі ў чаравікі ці ў панчохі.
Сёлета «Мікалайкі» – у нядзелю, так што радасную раніцу з падарункамі можна працягнуць лёгкім і смачным сьнеданьнем, якое сытнае й няцяжка гатуецца.

складнікі
200 г тварагу
1 яйка
1 сасьпелы банан
соль
палова гарбатнай лыжачкі разрыхляльніка
мука грубага памолу
цёртыя арэхі


прыгатаваньне
Зьмешваем тварог зь яйкам і парэзаным бананам. Дадаём муку. Цяжка дакладна вызначыць, колькі мукі будзе неабходна, таму што яе дадаём да жаданай кансыстэнцыі. Адпаведная кансыстэнцыя: калі цеста ня льецца з лыжкі. Дадаём соль і разрыхляльнік. Перамешваем зноў. Смажым на змазанай алеем блясе або на патэльні.

Раскладваем у маляўнічыя пагоркі й пасыпаем цёртымі арэхамі. Да блінчыкаў выдатна пасуе малако.

Кулінарную рубрыку падрыхтавалі Тацьцяна Царук (рэцэпт) і Валеры Саўко.

гукавая вэрсія - у далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт