Logo Polskiego Radia
Print

Нявольніцтва - ганьба XXI ст.

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 22.12.2015 14:57
Пасьля гандлю зброяй і наркотыкамі гэта самы даходны злачынны бізнэс.
pixabay.com

Гандаль людзьмі – гэта адно з найгоршых злачынстваў 21-га стагодзьдзя. Яно адбірае ў чалавека ня толькі свабоду, але таксама пачуцьцё ўласнай годнасьці – піша часопіс Wprost. Людзей пазбаўляюць волі, мучаюць псыхічна і фізычна, выкарыстоўваюць іх цела, прымушаюць выконваць непасільную працу. Некаторых нявольнікаў таксама забіваюць, каб выкарыстаць іх органы дзеля перасадкі або ў рытуальных мэтах.

Цяжка падлічыць колькасьць ахвяраў такіх злачынстваў, але ёсьць прыкладныя дадзеныя. Паводле падлікаў ураду ЗША, у дадзены час на сьвеце жыве каля 27 млн. нявольнікаў: дзяцей, мужчын, жанчын. Кожны год свабоду страчвае каля 800 тыс. асобаў. Міжнародныя гангі атрымліваюць вялізныя прыбыткі ад гандлю рабамі – нават 150 млрд. даляраў у год. Пасьля гандлю зброяй і наркотыкамі гэта самы даходны злачынны бізнэс. Рабства датычыць усяго сьвету, але найбольш востра гэтая праблема стаіць у афрыканскіх дзяржавах, асабліва ПАР, Эгіпце. Нігерыі ды Кеніі. І менавіта ў Кеніі ахвярам рабства дапамагае арганізацыя HAART Kenya, заснаваная палякам Радаславам Маліноўскім. Яна імкнецца збудаваць у Найробі цэнтар пад назваю FreeDom, дзе людзі, якія ўцяклі зь нявольніцтва, маглі б знайсьці прытулак, атрымаць дапамогу спэцыялістаў, скарыстацца юрыдычнай кансультацыяй і прафэсійнай падрыхтоўкай.

Wprost/пераклад нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт