Logo Polskiego Radia
Print

5 сакавіка 1953 году са сьвету сышоў Сталін

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.03.2016 08:01
  • 5 сакавіка 1953 году са сьвету сышоў Сталін.mp3
Прычынай сьмерці Сталіна стаўся інсульт, які здарыўся з савецкім правадыром 1 скавіка 1953 году.
pl.wikipedia.org

Сьмерць Сталіна была вельмі нечаканай для вялікай колькасьці савецкіх грамадзянаў.

Прычынай сьмерці Сталіна стаўся інсульт, які здарыўся з савецкім правадыром 1 скавіка 1953 году. Яго знайшоў без прытомнасьці, на падлозе ў адной са сталінскіх рэзыдэнцыяў ахоўнік. 4 дні Сталін знаходзіўся ў цяжкім стане.

Па сьведчаньнях, Сталін паміраў доўга і вельмі цяжка. Шматлікія лекары намагаліся выратаваць жыцьцё дыктатара.

Як успамінала дачка Сталіна, яму нават накладалі п'яўкі на шыю, каб зьнізіць крывяны ціск. Перад самой сьмерцю, як піша Сьвятлана Алілуева, «Сталін адчыніў вочы і паглядзеў на ўсіх, хто стаяў побач. Гэта быў страшэнны позірк, ці то звар’яцелы, ці то гнеўны і поўны страху перад сьмерцю. Потым ён раптоўна падняў левую руку ў верх і паказаў кудысьці наверх, гэты жэст быў незразумелы, ён быццам бы камусьці пагражаў». Праз момант правадыр камуністычнага сьвету памёр, гэта здарылася 5 сакавіка а 21 гадзіне 50 хвілін. Сталіну было 73 гады.

Сьмерць Сталіна выклікала плёткі і ўпэўненасьць аб тым, што савецкага дыктатара забілі людзі з яго бліжэйшага атачэньня.

А менавіта: Малянкоў, Берыя, Хрушчоў, Булганін. Нібыта яны атруцілі Сталіна, баючыся за сваё жыцьцё. Нейкіх навуковых доказаў гэтаму няма. Хаця сын Сталіна, Васілій увесь час казаў аб тым, што Сталіна менавіта забілі.

Пахаваньне адбылося толькі 9 сакавіка. 3 дні савецкі народ разьвітваўся са сваім правадыром.

Тым ня менш, пахаваньне не адбылося без трагедыі - у выніку вялікай колькасьці людзей, якія сабраліся разьвітацца са Сталіным, пачалася даўка, у якой па розных ацэнках загінула ад 100 да аднае тысячы чалавек. Дадзеныя былі засакрэчаны. Цела Сталіна забальзаміравалі і паклалі побач з Леніным у маўзалеі, дзе ён заставаўся да 1961 году, пасьля чаго яго пахавалі каля Крамлёўскай сьцяны.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт