Logo Polskiego Radia
Print

Польскія балтыйскія курорты запрашаюць (ФОТА+ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.05.2016 20:21
  • Балтыка.mp3
Неўзабаве лета, і варта памятаць, што польскія курорты заўжды радыя гасьцям.
КалобжэгКалобжэгwww.pixabay.com

Паважаныя радыёслухачы! Набліжаецца лета, і сёньня ў рубрыцы “Запрашаем у Польшчу” накіруемся на польскае ўзьбярэжжа Балтыкі. Дарэчы, польская Балтыка – гэта ня толькі ляжаньне на пляжы ды збор бурштыну на беразе: у балтыйскіх курортах класна можна правесьці час таксама і ў пахмурны дзень. І так, сябры, прапаную пазнаёміцца з найбольш папулярнымі месцамі адпачынку на ўзьбярэжжы.


Калобжэг (Kołobrzeg) – гэта адно з найбольш папулярных месцаў адпачынку на моры. Дзякуючы таму, што горад акружаны лесам, тут пануе спрыяльны для аднаўленьня арганізму клімат. Калобжэг называюць польскай сталіцай СПА-курортаў дзякуючы мінэральным водам ды лячэбным гразям. Тут таксама шмат помнікаў гісторыі й архітэктуры, у прыватнасьці, сабор Найсьвяцейшай Дзевы Марыі з канца 14-га, пачатку 15-га стагодзьдзяў.


Палякі ды й замежнікі любяць таксама адпачываць у мясцовасьці Ястарня (Jastarnia), якая разьмешчаная на Хэльскай касе. Ястарня прымае гасьцей круглы год, хоць, зразумела, найбольш турыстаў прыяжджае сюды летам. У гарадку існуюць 6 пляжаў з пушыстым белым пяском, а ў цэнтры гарадка можна адправіцца на шпацыр і ўбачыць сапраўдныя старыя хаты рыбакоў. У адной зь іх працуе музэй, у якім прадстаўленая праца колішняга рыбака. Ва ўстанове ёсьць таксама рыбацкія прылады з 15-га стагодзьдзя.


Чарговы папулярны курорт – гэта Лэба (Łeba). Гарадок знаходзіцца недалёка ад шэрагу рухомых выдмаў, іх называюць “польскай Сахарай”. Здараецца, што выдмы перасоўваюцца з хуткасьцю 10 мэтраў у год, зьнішчаючы ўсё, што трапляе на іх шляху! Тут, у Лэбе, можна пачуць “канцэрт выдмаў”: драбінкі пяску, якія труцца паміж сабой, ствараюць гук, і зьяўляецца такое ўражаньне, як быццам бы выдмы сьпяваюць.
Для дзяцей у Лэбе існуе Парк дыназаўраў, дзе ў натуральным памеры вышыню можна пазнаёміцца з гэтымі дагістарычнымі жывёламі.

Порт
Порт у Лэбе/www.pixabay.com


Горад Мендзыздрое (Międzyzdroje) разьмешчаны ў заходняй частцы польскага ўзьбярэжжа. Гэтая невялікая мясцовасьць, разьмешчаная на востраве Волін, прыцягвае ня толькі адпачываючых, але й “паляўнічых” за аўтографамі. Справа ў тым, што тут з 1996 году праходзіць польскі Фэстываль зорак, на які прыбываюць вядомыя акторы айчыннага кіно. Больш за тое, у Мендзыздрое існуе прамэнад з Алеяй зорак, на якой знаходзяцца адбіткі далоняў вядомых палякаў. Акрамя таго, у гарадку ёсьць мола працягласьцю ў 395 мэтраў і Музэй васковых фігур.

www.pixabay.com
www.pixabay.com

І яшчэ пра адзін курорт: Хэль (Hel). Як кажа сама назва, ён разьмешчаны на Хэльскай касе. Многія знаўцы тэмы лічаць, што Хэль – гэта самы прыгожы польскі балтыйскі курорт. Ён разьмешчаны на самым канцы касы й акружаны сасновым лесам, а каб туды даехаць прыйдзецца прасьледаваць праз усю касу, найвузейшае месца якой – усяго каля 150 мэтраў! Уяўляеце, з абодвух бакоў відаць мора! У Хэлі захавалася шмат старых рыбацкіх хатаў і даваенных будынкаў, бо ўжо да вайна гарадок як і ўся каса былі папулярным месцам адпачынку палякаў.

Адным словам, сябры, неўзабаве лета, і варта памятаць, што польскія курорты заўжды радыя гасьцям, і асабліва замежнікам.

Валеры Саўко


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт