Logo Polskiego Radia
Print

Аўстралійцы змагаюцца з цыгарэтамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.05.2016 11:17
Неўзабаве пачак цыгарэт у гэтай краіне будзе каштаваць 34 даляры.
pixabay.com/Public Domain CC0

Аўстралійскі ўрад паведаміў, што пачынаючы з 2020 году ён плянуе павышаць акцызны падатак на цыгарэты на 12,5% у год. Такім чынам доля акцызу ў цане ўпакоўкі тытунёвых вырабаў дасягне 69% і пачак цыгарэт стане каштаваць каля 34 даляраў, паведамляе тыднёвік „Wprost”.

Такім чынам Аўстралія выконвае даручэньні Сусьветнай арганізацыі здароўя, якая раіць краінам павысіць акцыз на цыгарэты да 70% ад цаны пачка.

Паводле арганізацыі, павышэньне падаткаў - гэта адзін з найбольш эфэктыўных дзеяньняў па абмежаваньні курэньня. Напрыклад, 10-працэнтны рост абмяжоўвае спажыцьцё на 4%.

Станоўчая навіна для палякаў-курцоў такая, што доля акзыцнага падатку ў цане пачка цыгарэтаў у Польшчы ўжо даўно перавысіла даручэньні Сусьветнай арганізацыі здароўя. Польшча знаходзіцца ў групе краін-лідараў, у якіх падатак на тытунёвыя вырабы складае больш за 80% ад цаны пачка.

Дарэчы, самы высокі акцыз на цыгарэты – 86% ад цаны ўпакоўкі – быў уведзены ў Босьніі й Герцагавіне. У Ізраілі ён складае 85%, у Славаччыне - 85,6%, а ў Польшчы - 82,6%, паведамляе „Wprost”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт