Logo Polskiego Radia
Print

Працягваецца экспэрымэнтальная місія самалёта Solar Impulse 2

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.05.2016 11:45
Швэйцарскія інжынеры імкнуцца з выкарыстаньнем гэтай місіі прасоўваць чыстую энэргію.
Салярны самалётСалярны самалётPhoto: commons.wikimedia.org/By Brussels Airport /CC BY-SA 2.0

Такім чынам салярны самалёт папулярызуе тэхналёгіі, якія выкарыстоўваюць аднаўляльныя крыніцы энэргіі.

У нядзелю завяршыўся чарговы этап экспэрымэнту. Самалёт выляцеў з горада Талса ў штаце Аклахома й прызямліўся ў штаце Агаё ў Дэйтане. Трасу з Аклахомы ў Агаё пілёт Андрэ Боршбэрг праляцеў за 17 гадзін. Гэта знакавае месца ў гісторыі сусьветнай авіяцыі. Менавіта ў Дэйтане легендарныя браты Райт больш чым сто гадоў таму выканалі выпрабаваньні першых самалётаў.

Самалёт Solar Impuls 2 быў пабудаваны ў Швэйцарыі. Машына чэрпае энэргію з сонечных промняў, вырабляе зь іх электрычнасьць і такім чынам рухаецца.

Швэйцарскія інжынеры імкнуцца з выкарыстаньнем гэтай місіі прасоўваць чыстую энэргію й адначасова пабіць тэхналягічны рэкорд, таму што дагэтуль ніякая салярная машына не ажыцьцявіла падарожжа вакол сьвета. Экспэрымэнт павінен завяршыцца ў сталіцы Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў – Абу-Дабі, дзе самалёт стартаваў 9 сакавіка 2015 года. Але раней Solar Impuls 2 павінен зьдзейсьніць палёт над Ціхім Акіянам.

Траса падзеленая на звыш дзясятка этапаў. Перапынкі заплянаваныя дзеля адпачынку пілётаў, на тэхпрагляд самалёта і кампанію на карысьць папулярызацыі чыстай энэргіі.

Самалёт абсталяваны больш чым 17 тысячамі фотагальванічных элемэнтаў, якія пакрываюць крылы даўжынёй у 72 мэтры. Гэта амаль столькі, колькі шырыня крылаў Airbus А380.

Энэргія з фотаэлектрычных элемэнтаў захоўваецца ў літый-іённых батарэях і падаецца ў чатыры электрарухавікі.

Solar Impuls 2 пабудаваны з вугляроднага валакна і важыць 2,3 тоны. Яго максымальная хуткасьць складае 140 км/г. і ён узьлятае на 8,5 тысячы мэтраў. Невялікая вага самалёта робіць яго вельмі ўразьлівым на капрызы надворʼя.

Solar Impulse 2 зьяўляецца насьледнікам першай такога тыпу машыны Solar Impulse 1, якая ў 2013 годзе рэалізавала шматэтапны палёт праз ЗША.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт